Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ заклікаў ўлады Грузіі аднавіць працу СМІ


Радыё Свабода Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала ўрад Грузіі адмяніць ўведзеныя абмежаваньні на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі грузінскімі СМІ.

Учора ў Тбілісі было адключанае вяшчаньне двух апазыцыйных тэлеканалаў: "Імэдзі" і "Каўкасіа". Офіс "Імэдзі" быў захоплены спэцназам. Дзейнасьць СМІ прыпыненая ў сувязі з увядзеньнем ў краіне надзвычайнага стану. Па рэдакцыях усіх грузінскіх СМІ разасланы загад з пералікам абмежаваньняў.

БАЖ заявіў, што "абмежаваньне права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі і выказваньне свайго меркаваньня не толькі не спрыяе вырашэньню канфліктаў, але, насупраць, распальвае іх. Манаполія ўлады на СМІ, каму б гэтая ўлада ні належала, непазьбежна прыводзіць да адыходу ад дэмакратычных прынцыпаў і агульначалавечых каштоўнасьцяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG