Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

Удзельнікаў форумаў парталу прывабілі выказваньні лідэра БРСМ Леаніда Кавалёва, які ў часе ўчорашняй он-лайн канфэрэнцыі на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю “Малады фронт” браць зь яго прыклад і асвойваць “заходнія грошы” на працы ў аграгарадках і ў будатрадах. Камэнтары на форумах:

“Паглядзім, колькі сябраў застанецца ў гэтай арганізацыі, пасьля таго як наш дучэ страціць уладу”.

“Дарагія кіраўнікі БРСМ! З такой падтрымкай, якую вам дае дзяржава, вашыя дзеяньні гэтулькі бязглуздыя, прымітыўныя і безыдэйныя, што на месцы Лукашэнкі я б гнаў вас яшчэ далей, чым зацюканы “Малады фронт”.

“БРСМ прапануе “Маладому фрнту” браць зь яго прыклад. Згода. Найперш трэба даць ім зарэгістравацца”.

Чытачы сайту абмяркоўваюць учорашнюю моладзевую акцыю на Хэлоўін у менскім ЦУМе, якая скончылася затрыманьнямі яе ўдзельнікаў. Маладыя людзі апрануліся як зомбі, заматаўшыся ў мэдычныя бінты. Меркаваньні чытачоў сайту:

“Шкада. Улады змарнавалі добрую нагоду, каб паказаць, што нібыта ў Беларусі закон аб свабодзе сумленьня аднак дзейнічае. Няхай бы паганцы пасьвяткавалі сабе. Сам я канешне на такое мерапрыемства не пайшоў бы, бо я каталік, але быў бы салідарны з паганцамі ў рэалізацыі іх канстытуцыйнага права».

«І чым гэтая багна ў цэнтры Эўропы адрозьніваецца ад М''янмы? Тым, што пакуль яшчэ на вуліцах не пачалі адстрэльваць любых падазроных?»

«Іронія лёсу! Удзельнікаў д''ябальскіх «празднаваньняў» перасьледуе рэжым, які сілкуецца ад таго ж Люцыпара».

У сеціве зьявіўся новы рэсурс На сайце можна знайсьці зьвесткі пра геаграфію Беларусі, пра яе расьлінны і жывёльны сьвет, экалягічнае становішча. Ёсьць тут і фотаздымкі беларускіх краявідаў, зьвесткі пра заказьнікі, рознага кшталту мапы, шэраг навуковых прыродазнаўчых артыкулаў.

На сайце ў беларускім разьдзеле можна пабачыць апісаньне старых беларускіх грошай і згадаць, якія зьвяры на якіх банкнотах выяўляліся: 50 капеек – вавёрка, 1 рубель – заяц, 5 рублёў – ваўкі, 10 рублёў – рысь, 100 рублёў – зубр.

У суполцы Жывога Журналу ідзе абмеркаваньне ідэі стварэньня беларуска-ангельскага слэнгавага слоўніка. І для пачатку зьбіраюць “лінгвістычныя вычварэньні”, зь якімі варта было б пазнаёміць замежнікаў. Вось некалькі такіх выразаў:

Добра набубеніўся – на падпітку.

Мой родны кут, як ты мне мілы! – ужываецца на знак захапленьня мудрай палітыкай кіраўніцтва краіны.

Смаленьне парсючка – як азначэньне супэрскай тусоўкі.

Хутка-жутка – больш дакладная назва шапікаў «Хутка-смачна».

Аўтазак – лядоўня.

Лаяўся матам - размахваў рукамі.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG