Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Холада, які абвінавачваецца ў хабарніцтве, у ЦВК замянілі В.Бушчыкам


Уладзімер Глод, Менск Палітоляг і сацыёляг, прарэктар Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максыма Танка Васіль Бушчык прызначаны сябрам Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Такім чынам, Цэнтарвыбаркам, які складаецца з 12-ці чалавек, зноў будзе ў поўным складзе.

Вакансія ў гэтай структуры з’явілася пасьля таго, як сябра камісіі, на той час намесьнік начальніка Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Холад быў затрыманы за хабар. Праз некалькі дзён ён напісаў заяву аб звальненьні з ЦВК па ўласным жаданьні. 25 верасьня крымінальную справу Ўладзімера Холада накіравалі ў Вярхоўны суд.

З 12-ці супрацоўнікаў ЦВК толькі двое – старшыня Лідзія Ярмошына і сакратар Мікалай Лазавік працуюць на штатнай аснове. Астатнія 10 сумяшчаюць працу ў Цэнтарвыбаркаме з асноўнай працай.

• А.Лукашэнка вызваліў У.Холада ад працы ў Цэнтарвыбаркаме, 15.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG