Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бельску-Падляскім адбыўся фэстываль “Бардаўская восень”


Севярын Квяткоўскі, Бельск-Падляскі Ад 1994 году ў польскім горадзе Бельск-Падляскі ладзіцца другі паводле папулярнасьці (першае месца традыцыйна ўтрымлівае “Басовішча”) беларускі музычны фэст. Гаворка пра фэстываль аўтарскай песьні “Бардаўская восень”, у якім бяруць удзел самыя папулярныя беларускія, а таксама польскія барды.

Сёлетняя "Бардаўская восень" – 16-я па ліку. За гонар стаць пераможцам фэстывалю сёлета змагаліся восем канкурсантаў.

Арганізатар ад Зьвязу беларускай моладзі Польшчы Ігар Лукашук адзначыў, што фэст перарос межы клясычнай бардаўскай стылістыкі. І сапраўды, некаторыя з удзельнікаў конкурснай праграмы экспэрымэнтавалі са стылем. Напрыклад, Яраш Матушэўскі прэзэнтаваў песьні ў стылі “бард-фольк”, а дуэт "Босае сонца" зрабіў адмысловае бард-кабарэ.

Па-за конкурснай праграмай на фэстывалі выступілі госьці – Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі.

Журы ў складзе трох чалавек – у ім былі грамадзкі дзяяч Ігар Лукашук, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, – абвясьціла сёньня вынікі конкурсу. Дар’я Кадамская зь Менску атрымала гран-пры, Тамаш Суліна зь Бельску – другую прэмію, акустычны гурт “Босае Сонца” – трэцюю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG