Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабілі з газэтай “Товарищ” затрыманы


Алесь Дашчынскі, Менск Міліцыянты ў Жлобіне затрымалі два аўтамабілі з газэтай “Товарищ”. Машыны з газэтай засталіся каля жлобінскай міліцыі, а актывістаў адпусьцілі.

Машыны належаць мясцовым актывістам – падпалкоўніку міліцыі ў запасе Віктару Балянкову і Марату Афанасьеву.

Спадару Афанасьеву міліцыяты заявілі, нібыта ў машыне правозіліся наркотыкі.

Віктара Балянкова, Марата Афанасьева і Валеру Рыбчанка адвезьлі ў жлобінскую міліцыю і пратрымалі там паўтары гадзіны і потым адпусьцілі.

Актывісты пасьпелі раздаць міліцыянтам некалькі нумароў газэты “Товарищ”, у якой ёсьць артыкул пра скасаваньне льготаў для міліцыянтаў.

• Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў з газэтай “Товарищ”, 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG