Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнта МДЛУ арыштавалі на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск Студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Кастуся Грахава абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам удзельнічаць у Эўрапейскім і Сацыяльным маршах.

Супрацоўнікі спэцназу міліцыі, якія выступалі сьведкамі, заявілі на судзе, што бачылі, як Кастусь літаральна за тры мэтры ад іх клеіў налепкі на будынак рэстарану "Макдональдз", што ля Кастрычніцкай плошчы.

Кастусь Грахаў паведаміў на судзе, што міліцыянты спынілі яго, каб праверыць заплечнік. Яны ўбачылі налепкі і адразу адвезьлі хлопца ў пастарунак.

За апошнія 3 сутак на вуліцах Менску спэцназаўцы міліцыі затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек.
XS
SM
MD
LG