Гэты адказ кіраўніцтва віцебскай філіі ГА "Персьпектыва" атрымала 20-га верасьня. Мітынг быў заплянаваны на 24-га верасьня, адразу пасьля выходных дзён. Такім чынам, дамовіцца са згаданымі службамі прадпрымальнікам проста не далі магчымасьці, хаця заяўка была пададзеная загадзя, і акцыя мусіла б адбыцца ў месцы, адмыслова вызначаным гарвыканкамам дзеля такіх мэтаў – у Парку 30-годзьдзя ВЛКСМ.
У мітынгу меліся ўзяць удзел прадпрымальнікі, якія працуюць на Смаленскім, Полацкім і Паўднёвым кірмашах, у гандлёвым цэнтры «Эвіком», а таксама ў шапіках. Яны меркавалі прыцягнуць увагу да праблем, зьвязаных з указам прэзідэнта №760, паводле якога індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2008 году ня змогуць браць на працу наёмных работнікаў, за выключэньнем членаў сям’і і блізкіх сваякоў, а таксама з указам №302 “Аб пераходзе ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы”.
Напярэдадні віцебскія прадпрымальнікі заяўлялі, што прыйдуць на мітынг са сваімі дзецьмі, бо ўсе гэтыя праблемы адбіваюцца ня толькі на іх саміх, але й на іхных сем’ях.