Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: зноў завочна судзяць грамадзкіх актывістаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Баранавічаў разгледзеў адміністрацыйныя справы Кацярыны Салаўёвай зь Магілеву і Арсена Пахомава зь Менску. Пры адкрыцьці паседжаньня судзьдзя Жана Капачэўская паведаміла, што абвінавачаныя ў суд не зьявяцца – на гэта ёсьць іхныя асабістыя пісьмовыя заявы.

Праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў, што ізноў у судзе выкрытыя памылкі ў міліцэйскіх пратаколах:

“Да прыкладу, запісана, што “Арсен Пахомаў крычаў”. А што крычаў? Дакладна не паведамляецца”.

Пратакол у абвінавачваньні Арсена Пахомава ў парушэньні артыкула 23.31 Адміністрацыйнага кодэксу суд вяртае ў Баранавіцкі РАУС на дапрацоўку.

Паводле іншага пратаколу, Арсен Пахомаў абвінавачваецца ў тым, што “моцна сьвістаў”. Судзьдзя вызначае гэта парушэньнем і накладае штраф у 62 тысячы рублёў.

Абвінавачваньні за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу вылучаў суд і супраць Кацярыны Салаўёвай. Але пры складаньні пратаколаў міліцыянты зрабілі шэраг юрыдычных памылак. Суд верне іх у Баранавіцкі РАУС..

Разгляды адміністрацыйных справаў у судзе Баранавічаў доўжацца ад 10 верасьня. У парушэньнях вінавацяць затрыманых у часе суду над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням. У той дзень палітыка Павала Севярынца арыштавалі на 17 сутак. Грашовыя штрафы за мінулы час атрымалі ўжо 10 сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.


• З.Хведарук: “Суды зьбіраюць штрафы на заробак АМАПу”, 19.09.2007 • Баранавічы: суды працягваюцца кожны дзень, 18.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG