Аўтар “Беларускай Атлянтыды”, адной з папярэдніх кнігаў Радыё Свабода Вячаслаў Ракіцкі акрамя іншых вартасьцяў “Імёнаў Свабоды” зьвяртае ўвагу на ўнікальнасьць паказьніку асобаў.
“Адной з каштоўнасьцяў кнігі і, з майго гледзішча, прынцыповай каштоўнасьцю зьяўляецца ўведзеная аўтарам свая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага, нацыянальна-культурніцкага і нацыянальна-дэмакратычнага руху. Тым самым Уладзімер Арлоў закладвае навуковыя падставы і для пачатку дасьледаваньня найноўшай гісторыі Беларусі ад 1980 гадоў да нашага часу – пачатку XXI стагодзьдзя.
Кнігу Ўладзімера Арлова, можна сказаць, я чакаў не адно дзесяцігодзьдзе. Гэта сапраўдны ўнёсак у беларускую гістарычную навуку. Яна сама зьяўляецца фактам нацыянальна-дэмакратычнага і нацыянальна-культурніцкага працэсу. Яна пашырае гэты працэс”.
Дарэчы, паводле паказьніка Арлова, Вячаслаў Ракіцкі сярод іншага названы ўдзельнікам нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку XXI стагодзьдзя.
Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” ў Менску і інтэрнэце — у пятніцу, 21 верасьня. Адрас у Менску — “Варвашэні”, 8, пачатак у 18:00. Адрас у інтэрнэце — svaboda.org.
Яшчэ больш водгукаў на “Імёны Свабоды” -- новую кнігу з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” – чытайце на нашым сайце, а таксама слухайце ў ранішнім і вечаровым эфіры
В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007

У сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” ўжо выйшлі кнігі “Верш на Свабоду”, “Дарога праз Курапаты”, “Быкаў на Свабодзе”, “Дуліна ад Барадуліна”, “Прыгоды Ара ў Беларусі”, “Вострая брама”, “Беларуская атлянтыда”, “Плошча” і “Альбом сямейны”.