Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: у дзяржаўных выданьняў зьменшыўся наклад


Радыё Свабода, Магілёў Напрыканцы чарговай квартальнай падпісной кампаніі ў Магілёўскім гарвыканкаме па ініцыятыве ідэалягічнага аддзелу прайшла адмысловая нарада. Чыноўнікі і рэдактары абмяркоўвалі выкананьне ўказу прэзыдэнта “Аб рэагаваньні адказных асобаў на крытычныя выказваньні ў дзяржаўных СМІ”. Высьветлілася: крытыкі на адрас вэртыкалі за год стала роўна ўдвая менш. Канстатаваўся яшчэ адзін факт: зьменшыліся наклады ўсіх дзяржаўных газэт гораду.

У Магілёве выходзяць пяць дзяржаўных выданьняў, агульны наклад якіх каля 150 тысяч асобнікаў. Прычым больш за палову яго – у абласных “Магілёўскіх ведамасьцяў”.

Факт для параўнаньня: недзяржаўны “Вечерний Могилёв” мае блізу 40 тысяч асобнікаў.

На думку рэдактараў, падзеньне папулярнасьці дзяржаўных СМІ будзе і надалей, калі яны не атрымаюць дапамогі ад улады.

Пытаюся, якія прычыны паўплывалі на зьмяншэньне накладаў? Вось меркаваньне галоўнага рэдактара газэты гарвыканкаму “Весьнік Магілёва” Васіля Навічонка:

“Прадпрымальнікі сёньня амаль ці не штомесяца, альбо раз на паўгода адкрываюць рэклямна-камэрцыйныя газэты, якія друкуюць і праграмы. Усе гэтыя газэты, замест таго, каб распаўсюджваць у тых жа крамах, у паштовыя скрынкі ўкідваюць. Такая ёсьць вэрсія, што адсюль, напэўна, падае наклад ня толькі нашай, але і іншых газэт”.

Аднак шмат хто ў горадзе лічаць, што падобнае тлумачэньне павярхоўнае. Ускосна пра гэта сказалі нават вэртыкальнікі, калі канстатавалі на ідэалягічнай нарадзе двухразовае зьмяншэньне крытычных публікацыяў. Гэта сярод іншага сьведчыць пра аддаленасьць афіцыйных выданьняў ад рэаліяў, якія найперш цікавяць чытачоў.

Старшыня гарадзкой суполкі Беларускай асацыяцыя журналістаў Генадзь Суднік зазначае:

“Улада даўно зачынілася ад журналістаў. Яна зачыніла ня толькі сама сябе, але й іншыя інстанцыі ёй падуладныя. Таму сёньня журналісты пазбаўленыя вартаснай інфармацыі і ня могуць адпаведна яе перадаць людзям. Яны падаюць толькі тое, што ўлада сама лічыць неабходным, каб гэта прагучала. Людзям гэта нецікава. А газэта мусіць падаваць нешта іншае пра наша жыцьцё: што адбываецца на нашым двары, на нашай вуліцы, у нашым горадзе. Нічога пра гэта, канешне ж, няма”.

У чэрвені цягам тыдня магілёўцы былі сьведкамі незвычайнай падзеі – страйку магілёўскіх донараў. Яго ініцыятар Ігар Каваленка вінаваціць мясцовыя СМІ ў неаб’ектыўнасьці:

“Калі мы праводзілі папераджальны страйк донараў, не асьвятлялі гэтай падзеі. Перад пачаткам страйку мы разьнесьлі ўва ўсе магілёўскія газэты прэс-рэлізы. Аднак усе газэты данесьлі людзям інфармацыі, што ня толькі донарам скасоўваюць ільготы. Гэта было пададзена ў такім сэнсе, што мясцовыя газэты таксама падтрымліваюць скасаваньне льготаў”.

Рэкляма адной з камэрцыйных газэт, г.Магілёў
Пагроза дзяржаўным СМІ – рэкляма адной з камэрцыйных газэт Магілёва

Суд пачаў разьбірацца з “анархіяй ў інтэрнэце”?, 15.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG