Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Грышчэня: “Дзякуй тым, хто прыйшоў мяне падтрымаць”


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Яраслаў Грышчэня празь некалькі гадзін пасьля суду разважае пра грамадзкую працу па-сур’ёзнаму, рады, што сваякі больш не хвалююцца, перажывае за Паўла Севярынца, які трапіў за краты за акцыю падтрымкі, і за непаўнагадовых паплечнікаў, на якіх цяпер ціснуць у школах.

Грышчэня: “Хваля спала. Я ўвесь час нэрваваўся: пасадзяць – не пасадзяць? Невядома, што ў іх на версе думаюць. Цяпер лягчэй. Адкрываюцца рэчы, калі разумееш, што і як трэба рабіць. Да суду жылі адным днём: сёньня ідзем працаваць, заўтра не ідзем, бо ня выспаліся. А трэба рабіць нармалёвы графік працы, і ўсё будзе лягчэй.

Дзякуй тым, хто прыйшоў мяне падтрымаць. Шкада, што не пабачыўся з Паўлам Севярынцам, бо ён зьявіўся на 5 хвілін пазьней, чым я. Калі б ня гэтыя людзі, усё магло быць інакш.

Паспрабую паступіць ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, але, відаць, можа не атрымацца. А сваякі, збольшага, – за мяне.

Што да затрыманых. Сёньня сустракаўся зь дзяўчынай, яе трымалі восем гадзінаў у райаддзеле, хоць яна была непаўнагадовая, не кармілі. Сёньня яе ўжо дырэктар выклікаў да сябе... То бок, насамрэч ціснуць на моладзь”.

Я.Грышчэня: “Калі ўжо судзіць за Беларусь, дык давайце будзем судзіць, як у 1937 годзе”, 11.09.2007 Яраслаў Грышчэня: “На арэну павінна выходзіць моладзь”, 11.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG