Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Грышчэня: “Калі ўжо судзіць за Беларусь, дык давайце будзем судзіць, як у 1937 годзе”


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы У Баранавічах скончыўся судовы працэс над моладзевым актывістам Яраславам Грышчэням. 18-ці гадовага юнака зьвінавацілі ва ўдзеле і выступе ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". Бок абвінавачаньня запатрабаваў год зьняволеньня ўмоўна. Але суд прызначыў штраф – 930 тысяч рублёў.

Пра рашэньне суду Яраслаў Грышчэня гаворыць зь іроніяй:

“Прысуд быў усё-ткі адначасова як мяккі, так і жорсткі. Калі ўжо судзіць за Беларусь, дык давайце будзем судзіць, як у 1937-м годзе – ці да зьняцьця прысуду, ці да максымальнага расстрэлу..."

У справе фігуравалі кадры з фільму Юрыя Хашчавацкага "Плошча", пратаколы затрыманьня за нібыта нецэнзурную лаянку ды іншае.

Пра свае пляны Яраслаў Грышчэня гаворыць наступнае:

"Ні ў якім разе не спыню дзейнасьць, як займаўся, так і буду займацца. А калі спыніць – гэта проста паказаць сваю слабасьць і проста прайграць".

Суд над маладафронтаўцам пачаўся 10 верасьня. Перад будынкам суду міліцэйскі спэцназ зь Берасьця затрымаў два дзясяткі прадстаўнікоў грамадзкасьці, якія разгарнулі плякат і скандавалі лёзунгі падтрымкі Яраславу Грышчэню.

На большасьць складзеныя пратаколы і ўручаныя позвы ў суд для адміністрацыйнага разьбіральніцтва. Але затрыманы палітык Павал Севярынец атрымаў у той жа дзень пакараньне – штраф у памеры 620 000 рублёў і 17 сутак арышту. Цяпер Павал Севярынец адбывае пакараньне ў Баранавічах.

Баранавічы, 11.09.2007. Суд над Яраславам Грышчэням. Перад паседжаньнем – журналістам і грамадзкасьці няма месца

Перад паседжаньнем – журналістам і грамадзкасьці няма месца

Баранавічы, 11.09.2007. Суд над Яраславам Грышчэням. Я. Грышчэню давялося прабівацца праз натоўп, каб выслухаць прысуд

Я.Грышчэню давялося прабівацца праз натоўп, каб выслухаць прысуд

Баранавічы, 11.09.2007. Суд над Яраславам Грышчэням. Працэс скончаны

Працэс скончаны

Баранавічы, 11.09.2007. Суд над Яраславам Грышчэням. Прадстаўніца абвінавачаньня спадарыня Данісевіч пасьля працэсу

Прадстаўніца абвінавачаньня спадарыня Данісевіч пасьля працэсу

Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 930 тысячаў рублёў, 11.09.2007 Фотарэпартаж з судоў над Я.Грышчэням і П.Севярынцам, 11.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG