“Што я магу сказаць наконт гэтага суду? Гэта сьмешна, насамрэч. Гэта да такога стану прымітыўна, што нельга сабе ўявіць, як так можа быць. Таму што, па-першае, сабралі такіх сьведак, якія ў свой час ці то былі выключаныя з “Маладога фронту”, ці наагул іх там не было... Быў такі хлопец з прозьвішчам Ігнатовіч, які заявіў, што быў у "Маладым фронце" 2 тыдні і ведае аб усім, што там адбывалася… Што “Малады фронт” – гэта палітычная партыя, якая займаецца тым, што спрабуе скінуць сучасную ўладу і прыйсьці да ўлады самім, якая займаецца толькі антылукашэнкаўскай дзейнасьцю... Былі сьведкі, якія не маглі нават растлумачыць, што такое Партыя БНФ ці “Моладзь БНФ”, то бок, абрэвіятуру разабраць... Сам судзьдзя стаіць і дзівіцца – а што яму такое падсунулі і што з гэтым усім рабіць...”
Ціхановіч: “Якія доказы вашай віны прагучалі ў судзе?”
Грышчэня: “Доказы маёй віны – штук 40 налепак "За свабоду" і г.д. Пару акцыяў я прызнаў, што рабіў ад імя “Маладога фронту”. А наконт астатняга, што мне спачатку ставілі ў віну, вырашылі, што ўсе сходы "Маладога фронту" ў горадзе былі патрэбныя толькі дзеля спробы рэгістрацыі гарадзкой філіі”.
Ціхановіч: “Перад судом быў ціск на вашу сям''ю, пагражалі звальненьнем бацьку. Якая цяпер сытуацыя ў сям''і?”
Грышчэня: “З бацькамі зараз сустрэўся, усё больш-менш нармалёва. Яны трошку супакоіліся, бо пачаўся ціск, сталі тэлефанаваць спэцыялістам бацьку на прадпрыемства пра тое, што здарылася, на якой падставе, але трошку прыціхлі, напэўна, спужаліся, бо на гэтым прадпрыемстве гэта першы выпадак такога ціску. Бацька працуе майстрам на заводзе будаўнічых дэталяў і канструкцый, аддзел чыгункі, робіць дзьверы”.
Ціхановіч: “А чым займаецеся вы сам?”
Грышчэня: “Чакаю магчымасьці паступіць у ўнівэрсытэт. Насамрэч, вучыцца трэба, а магчымасьцяў часам проста не хапае. Спрабаваў працаваць. Дзесьці два тыдні таму мяне звольнілі з працы – я працаваў кур’ерам...”
Баранавічы: аўтазак з затрыманымі ў двары суду, 10.09.2007 У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007 Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода, 10.09.2007 Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем, 10.09.2007