Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Ня можам вольна выказваць сваіх думак”


Галіна Абакунчык, Менск Андрэй Клімаў асуджаны на два гады турмы за заклікі ў інтэрнэце “скінуць уладу”. Як вы ставіцеся да гэтага? Такое пытаньне наша карэспандэнтка задавала людзям на вуліцах Менску.

Слухаць:



Спадар: “У мяне такое меркаваньне: калі мы ўсё робім паводле закону, то гэта правільна. Калі не, то нас за гэта караюць. Законаў ніхто не адмяняў, і трэба жыць паводле закону. Калі мы будзем парушаць закон, то ў нас будзе анархія”.

Карэспандэнтка: “Андрэй Клімаў асуджаны на два гады турмы за заклікі ў інтэрнэце “да скіданьня ўлады”. Як вы ставіцеся да гэтага?”

Юначка: “Гэта, як заўсёды: спрабуюць усіх нас запалохаць, прыціснуць і навесьці жаху. Канечне, ніякай справядлівасьці ў гэтым няма, гэта кепска. Але ж мы мала што можам зрабіць, мы толькі можам падтрымаць салідарнасьцю”.

Спадар: “Асабіста я згодны. За гэта і трэба даваць турму. Паглядзіце, у любой іншай краіне — зрабіце заклікі супраць улады, адразу кайданкі надзенуць і ў турму пасадзяць. А ў нас дамарослыя гэтыя апазыцыянэры, яны тут хай падымаюць”.

Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да гэтай сытуацыі?”

Спадарыня: “Нэўтральна. Бо я ня ведаю гэтага чалавека, не чытала ягоных выказваньняў. Напачатку трэба прачытаць, а пасьля рабіць нейкія высновы”.

Юнак: “Нядобра гэта — садзіць чалавека. Але ж і супраць улады таксама ня ўсё можна казаць. Павінна быць усяму свая мера”.

Спадарыня: “У 1991 годзе мы чакалі дэмакратыю, а нам усё роўна закрываюць рот. І мы ня можам вольна выказваць сваіх думак. Заўсёды ж было так, што і “за”, і “супраць” існавала. І заўсёды знаходзіўся кампраміс. Але заўсёды не любілі тых, хто выказваў нейкае іншае меркаваньне, прычым, выказваў яго рэзка.

І не было вайны там, дзе людзі, спатыкнуўшыся з праблемамі, садзіліся за стол перамоваў. Вельмі хацелася б, каб у нас было гэтак. Але, вы ведаеце, я з жахам думаю пра тое, што ёсьць у нашай краіне. І тое, што будзе ў бліжэйшыя два-тры гады, гэта будзе жахліва”.

Спадар: “Я ўвогуле не разумею, што адбываецца ў нашай краіне. Тое, што многім людзям даюць такія тэрміны, для мяне таямніца. Ну, несвабодная краіна”.

• Андрэя Клімава першым з палітвязьняў пакаралі строгім рэжымам, 10.09.2007 • Чаму ўлада маўчала пра прысуд Андрэю Клімаву?, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG