Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Абановіч Канстанцін Канстанцінавіч


Радыё Свабода Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” --> http://www.martyraloh.org будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.

***

АБАНОВІЧ Канстанцін Канстанцінавіч, нар. 1887 у в. Ярашэвічы Радашкавіцкага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пачатк. адукацыя, кладаўшчык УШОСДОР НКВД БССР. Арыштаваны 37.11.19. Асуджаны 38.01.05 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай туpме 38.01.31. 57.12.24 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. У справе ёсьць заява сына Абановіча Пятра Канстанцінавіча. КГБ БССР 11191-с
XS
SM
MD
LG