Паводле “Рэпартэраў”, “пасьля таго, як Рада ААН скасавала мандаты спэцдакладчыкаў па Беларусі і Кубе – найгоршых парушальніках у галіне свабоды СМІ, гэтага ж паспрабавалі дамагчыся Судан, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Самалі і Бурундзі”. Аднак, падкрэсьліваецца ў заяве, ува ўсіх шасьці краінах правы мэдыяў парушаюцца штодня і без назіраньня незалежных экспэртаў за сытуацыяй дзейнасьць Рады АНН выглядае бессэнсоўнай. “Рэпартэры” зьвяртаюць увагу, што год таму Рада ў пытаньнях правоў чалавека замяніла адпаведную Камісію ААН – орган, які вельмі скампрамэтаваў сябе.
Міжнародная журналісцкая арганізацыя таксама выказвае заклапочанасьць у сувязі з намаганьнямі некаторых краінаў, асабліва чальцоў Арганізацыі ісламскай канфэрэнцыі (ICO), “душыць свабоду слова ў імя павагі да рэлігіі”. “Такія памкненьні вельмі небясьпечныя, бо ў выніку СМІ могуць пазбавіць іх галоўнай задачы – інфармаваць аўдыторыю”, – гаворыцца ў заяве.
У жніўні “Рэпартэры бязь межаў” выступілі супраць намеру беларускіх уладаў стварыць умовы для абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце. Прадстаўнікі журналісцкай арганізацыі заявілі, што “сеціва зьяўляецца адным зь нямногіх месцаў, дзе беларусы могуць быць вольнымі”.
“Рэпартэры бязь межаў” крытыкуюць падыход Палаты прадстаўнікоў да СМІ, 13.08.2007 “Беларускаму інтэрнэту можа пагражаць павольная сьмерць”, 03.08.2007