Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс падзеяў 6 верасьня


Падрыхтавала Юлія Шарова

Сёньня ў Менску адбудзецца сьвяточная імпрэза з нагоды дзесяцігодзьдзя Маладога Фронту. Адзін зь цяперашніх лідэраў незарэгістраванай арганізацыі Зьміцер Хведарук:

“Сутнасьцю імпрэзы будзе сустрэча малафронтаўцаў розных пакаленьняў – тых, што стаялі ля вытокаў руху і тых, хто цяпер займаецца арганізацыяй. Чакаецца, што прыйдуць палітыкі і вядомыя дзеячы”.

* * *

Сёньня ў Берасьці павінны працягнуцца суды над паплечнікамі Паўла Севярынца, затрыманымі у жніўні ў часе прэзэнтацыі кнігі “Лісты зь лесу”. Судовага рашэньня чакаюць яшчэ 8 чалавек. Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

“Пратаколы складзеныя, мэханізм запушчаны, і людзей цягам двух месяцаў з моманту зьдзяйсьненьня правапарушэньня павінны прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці альбо спыніць гэтую судовую вытворчасьць”.

* * *

Моладзь БНФ сёньня ладзіць сустрэчу лідэра гурту “Нэйра Дзюбель” Аляксандра Кулінковіча зь ягонымі прыхільнікамі ў сквэры каля тэатру Янкі Купалы. Актывіст моладзевага руху Франак Вячорка:

“Ці адбудзецца гэта на заяўленым месцы, то бок на Панікоўцы, ці адбудзецца гэта ў іншым месцы – пакуль невядома. Але мы будзем старацца правесьці гэтую сустрэчу па магчымасьці без затрыманьняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG