Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця аштрафаваў Яўгена Бяласіна і Вячаслава Круглова на 59 тысяч рублёў кожнага. Абодвух затрымалі 19 жніўня ў Берасьці на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд абвінаваціў іх ва удзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

Яўген Бяласін заявіў сёньня пратэст на старшынёўства на паседжаньні судзьдзі Вольгі Сьмірновай. Падсудны даводзіў, што на папярэднія рашэньні Сьмірновай накіравалі касацыйныя скаргі ў пракуратуру.

“Паседжаньне мусіць весьціся на беларускай мове”

Таксама Бяласін хадайнічаў, каб суд ужываў толькі беларускую мову. Яго аргумэнты:

“Гэта маё жаданьне як грамадзяніна. Таму што інакш між грамадзянінам і судом існуе няроўнасьць. У Канстытуцыі прапісана — беларуская мова дзяржаўная. Аднак маё хадайніцтва не было задаволенае”.

Спадар Бяласін не прымае абвінавачаньня ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе 19 жніўня:

“Ёсьць артыкул 5, пункт А “Дэклярацыі правоў чалавека”, які дазваляе мірныя сходы. А тут высьвятляецца, што нельга нават утрох сысьціся ў адным месцы ды нешта абмяркоўваць. Нібыта з-пад зямлі зьявяцца міліцыянты і будуць “качаць” свае правы, якія супярэчаць міжнароднаму праву”.

“Гэты дзяржаўны маразм абавязкова закончыцца”

Суд таксама аштрафаваў берасьцейскага прадпрымальніка Вячаслава Круглова. Яму 35 гадоў. Выпадкова апынуўся на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца. Шкадуе, што раней не цікавіўся палітыкай:

“Я ганаруся, што, можна так сказаць, далучыўся да гісторыі. Я веру ў вольную Беларусь. Гэты дзяржаўны маразм закончыцца”.

“Міліцыянты ловяць тых, каго вінавацяць”

Пра тое, як улады ў Берасьці спрабуюць зьбіць хвалю цікавасьці да суду, сьведчыць праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

“Вячаслава Круглова злавілі ўвечары, уручылі позву пад росьпіс і загадалі: “Прыходзь!”. Адбываецца такая супярэчнасьць, што ня суд выклікае прыцягнутых да адказнасьці, а менавіта гэта ўскладзена на міліцыю. Але рэзананс будзе. Калі нават ўначы ўручаць позву, то шмат хто будзе пра гэта ведаць”.

• Берасьце: працягваюцца суды над актывістамі, 3.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG