Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мая Беларусь”: “Сьвятло, якое прарочыць Свабоду”


Радыё Свабода З аглядам 15-га, апошняга конкурснага фататыдня – вядучы Валер Дранчук. 23 жніўня – 31 жніўня 2007

УДЗЕЛЬНІКІ:

Alex Вольга Абразцова Ігар Ахрамук Зоя Валасевіч (прыз тыдня) Кастусь Гарэцкі Мікола Ільючык (прыз тыдня) Андрэй Вышынскі Алена Лютко Марыська Данік Нясьвіскі (прыз тыдня) Сяргей Пялеса Ганна Сырэль Вадзім Цітоў Кацярына Шкода Кася Шумская Кася Штырліц

ПЕРАМОЖЦЫ ПАПЯРЭДНІХ 14 ТЫДНЯЎ

1 тыдзень: Кася Штырліц, Алесь Асіпенка, Аляксандар Кушнер 2 тыдзень: Аляксей Ажынскі, Людміла Пракопава, InSomnia 3 тыдзень: Юры Калбасіч, Сяржук Гудзілін, Уладзімер Урбановіч, Людміла Вітушкава 4 тыдзень: Кася Шумская, Slava, Аксана Лунінец 5 тыдзень: Вадзім Цітоў, Дзяніс Федарэнка, Валеры Казюмінскі 6 тыдзень: Дзьмітры Зяньковіч, Алеся Сідлярэвіч, Тацяна Мірановіч 7 тыдзень: Віталь Бразоўскі, Паліна Грынчанка, Вадзім Гайдалёнак 8 тыдзень: Ева Гілевіч, Minka (Кася Мінтэль), Сяргей Міхальчук 9 тыдзень: Уладзімер Ткачэнка, Сяргей Пялеса, Валярына (Валерыя Кустава) 10 тыдзень: Ганна Сырэль, Алена Лютко, Zorna 11 тыдзень: Зьміцер Бадзевіч (прыз гераіні сюжэта), Уладзімер Сяргееў, Антон Якутовіч 12 тыдзень: Вадзім, Яраш, Алесь Прышывалка 13 тыдзень: Сьвятлана Марчук, Міхал Козел, Юрась Высоцкі 14 тыдзень: Паліна Фэліксава, Сьцяпан Лютых, Уладзімір Скрабатун 15 тыдзень: Данік Нясьвіскі, Зоя Валасевіч, Мікола Ілючук

Шаноўныя пераможцы фатаконкурсу “Мая Беларусь”!

Вы дагэтуль не атрымалі прыз? Тэрмінова дашліце свой паштовы адрас альбо скантактуйцеся з прыёмнай Менскага бюро Свабоды для ўдакладненьня стасункаў. Ваш прыз чакае вас. Тэлефон прыёмнай 280 35 24 (адкажа Юлія).

Шаноўныя ўдзельнікі фатаконкурсу “Мая Беларусь”!

Вы дагэтуль не атрымалі падарунак ад радыё Свабода? Дашліце свой паштовы адрас, а лепш скантактуйцеся з прыёмнай Менскага бюро Свабоды і ўдакладніце стасункі. Тэлефон прыёмнай 280 35 24 (адкажа Юлія).

Мусім асобна заўважыць, што ўдзельнікам фатаконкурсу зьяўляецца кожны, чыя праца (працы) выстаўляліся ў нашай галярэі.

Сёньняшнія рубрыкі:

АГЛЯД ФАТАСКРЫНІ ЗДЫМАК ТЫДНЯ (ТРЫ ПРЫЗЫ) ЭСЭ АД ПЕРАМОЖЦЫ ДЗЕСЯЦЬ ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ЛЕТА

Шаноўныя! Дазвольце не разьвітацца. Хоць памылкі няма – наш конкурс завершаны.

Дазвольце сказаць Вам “дзякуй” замест “бывайце”.

Што такое наш конкурс? Мне падалося, што гэта тое, чым хочацца падзяліцца – сёньня, гэтым вечарам або позна ўначы, гэта тое, што хочацца дастаць з шуфляды і паказаць, паслаць альбо падарыць сябру, знаёмаму, блізкаму, аднадумцу. Я рады, што сярод гэтых апошніх мне лёгка знайсьці і сябе. Вашы здымкі я атрымліваў штодня – раніцай, вечарам і позна ўначы.

Яшчэ раз дзякуй замест бывайце.

Да справы.

АГЛЯД ФАТАСКРЫНІ

Беларусь – гэта сьвятое

Здымак Даніка Нясьвіскага. З пошты 27 жніўня, калі ў Нясьвіжы судзілі моладзевых актывістаў за прыгожы, графічна дасканалы бел-чырвона-белы надпіс на гаражнай сьцяне, спрабуючы зьвінаваціць аўтараў графіці ў хуліганстве.

“Фатакадры я зрабіў а 9-й раніцы 25 жніўня, ідучы побач будынку гаражоў былой вайсковай часткі, – распавёў Данік Нясьвіскі. – Надпісы, як вядома, зьявіліся ўначы зь пятніцы на суботу. Нягледзячы на выходны дзень і раньні час, камунальныя службы на гэты раз вызначыліся апэратыўнасьцю. На жаль, абвяшчэньне сьвятасьці Беларусі лічыцца ў нас хуліганствам”.

Змагарных маладзёнаў суд не пакараў. “Хуліганскі” надпіс хуценька сьцерлі зь белай гаражнай сьцяны. Сьцерці бел-чырвона-белае немагчыма. Напісанае застанецца. Адлюстраванае – таксама.

(с) Данік Нясьвіскі Напісанае застанецца. Сьцяна, Нясьвіж, 25 жніўня а 9-й раніцы

(с) Данік Нясьвіскі Напісанае застанецца. Сьцяна, Нясьвіж, 25 жніўня а 9-й раніцы

(с) Данік Нясьвіскі Напісанае застанецца. Сьцяна, Нясьвіж, 25 жніўня а 9-й раніцы

Дзе мой край

Адрасы вандроўных маршрутаў, мрояў і сьветладзён: ад азёрнай Вушаччыны праз палескі экстрым на Пінск і Ружаны... Гэта ўсё “Мая Беларусь”.

(с) Ганна Сырэль Гідралягічны заказьнік “Крывое”. Ушацкі раён

(с) Ганна Сырэль Гідралягічны заказьнік “Крывое”. Краявід з дарогай. Ушацкі раён

(с) Ганна Сырэль Возера Паўазер’е, Ушацкі раён

(с) Андрэй Вышынскі Палескі экстрым. Экалягічная сьцежка

(с) Андрэй Вышынскі Палескі экстрым. Апошні рэйс

(с) Сяргей Пялеса Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Пінск

(с) Сяргей Пялеса Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Пінск

(с) Сяргей Пялеса Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, падворак касьцёлу і кляштару, Пінск

(с) Сяргей Пялеса Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, падворак касьцёлу і кляштару, Пінск

(с) Мікола Ілючук Ружаны. Мінулае, што парасло быльнягом. Пружанскі раён

(с) Мікола Ілючук Ружаны. Безь мінулага ня ўбачым будучыні. Пружанскі раён

(с) Вадзім Цітоў Агеньчыкі ў траве. Пасьпелі брусьніцы

(с) Вадзім Цітоў Подых восені. Полаччына

(с) Уладзь Грыдзін Тры бярозкі

(с) Уладзь Грыдзін Мой лес: ціхае ўлоньне

(с) Ала Таранко Рамантыка лета. На Мінскім моры

(с) Кася Штырліц. Сонца. "Вось такая яна, Мая Беларусь: пяшчотная, цёплая і поўная чаканьня”.

Пяць дэбютаў апошняга фататыдня

Вольга Абразцова, Зоя Валасевіч, Кастусь Гарэцкі, Данік Нясьвіскі і Каця Шкода. Новыя імёны на фінішы – паказьнік дынамікі фатаконкурсу.

“Дзякуй вялікі за файны конкурс, – лістуе Вольга Абразцова ў дадатак да свайго вэрнісажу. – Атрымалася так, што далучаюся ледзь не на фінішнай адсечцы. Спадзяюся на новае і цікавае, што зноў прапануе Свабода для аматараў фатаграфіі.

Мне асабіста хацелася б засяродзіць увагу на тэме пакутнікаў за Беларусь. Здаецца, чула, што сумна вядомая "Лінія Сталіна" – гэта ПРЫВАТНЫ музэй, заснавальнікам якога з''яўляецца Аляксандр Мятла -- дырэктар дабрачыннага фонду "Памяць Афгана". Гэта сапраўды так, ці я памыляюся? Калі так, дык можна зрабіць таксама прыватны музэй ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, не чакаючы дзяржаўнай увагі й дзяржаўных грошай? Пра гэта трэба казаць... І фатаграфія, шырокая ў сваім спэктры, магла б стварыць патрэбны грамадзкі фон. А пакуль дасылаю апошнія ўражаньні лета і першыя здымкі з новае камэры”.

(с) Вольга Абразцова Касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, вёска Будслаў, Мядзельскі раён

(с) Вольга Абразцова Новае жыцьцё прарастае праз стары пень. Лошыца, Менск

(с) Вольга Абразцова Сядзіба ў Лошыцы, Менск

(с) Зоя Валасевіч Радаўніца. Вёска Панізоўе, Аршанскі раён

(с) Зоя Валасевіч Успамін. Возера Мястра, Мядзельскі раён

(с) Зоя Валасевіч Нябыт. Вёска Панізоўе, Аршанскі раён

(с) Зоя Валасевіч Будзе цёпла. Дроўніца ў двары майго маленства, Мядзел Мінскай вобласьці

(с) Зоя Валасевіч Дзяцінства ў малацэ. Вёска Панізоўе, Аршанскі раён

(с) Кастусь Гарэцкі Адзіныя ў сьвеце

(с) Кацярына Шкода Ружа і лён

На старых хрысьціянскіх могілках: “...мы нічога ня можам зрабіць, апроч як іх сфатаграфаваць”

“Нават ня ўсе мясцовыя жыхары Кобрыні, асабліва малодшыя, ведаюць пра іх існаваньне, – піша аўтар публікацыі Ігар Ахрамук. – Калі замаўляў здымкі ў друк, малады апэратар-лябарант, звычайна маўклівы, ня вытрымаў, запытаўся, дзе гэта ў Кобрыні такое хараство. Вось я і вырашыў паказаць хараство і маўклівы сыход гэтых помнікаў, зробленых яшчэ за польскім часам. На жаль, сам мала што пра іх ведаю. Шкада, многія разбураюцца, і мы нічога ня можам зрабіць, апроч як іх сфатаграфаваць”.

(с) Ігар Ахрамук Скульптурная кампазыцыя (1). Старыя праваслаўна-каталіцкія могілкі ў Кобрыні

(с) Ігар Ахрамук Скульптурная кампазыцыя (2). Старыя праваслаўна-каталіцкія могілкі ў Кобрыні

(с) Ігар Ахрамук Адпалая частка надмагільнае плястыкі. Старыя праваслаўна-каталіцкія могілкі ў Кобрыні

Асаблівасьці нацыянальнай рыбалкі...

Нам лістуе Alex. “Дасылаю на фатаконкурс два здымкі з сэрыі “Асаблівасьці нацыянальнай рыбалкі”. Першы зроблены ў вёсцы Камарова (ля Блакітных азёраў), што на Мядзельшчыне, другі -- ля касьцёла ў Паставах. Сэрыю Алеся дапаўняе сюжэт Сяргея Пялесы (Пінск).

(с) Alex Асаблівасьці нацыянальнай рыбалкі. Вёска Камарова Мядзельскага раёна

(с) Alex Асаблівасьці нацыянальнай рыбалкі. Рэчка Мядзелка, Паставы

(с) Сяргей Пялеса Над Пінай. Чаканьне клёву

... і асаблівасьці нацыянальнага рамонту ўласнай кватэры

“Мая Беларусь, – цытую далей развагу-ліст спн. Абразцовай, – гэта ж таксама і я, адна дзесяцімільённая яе частка, і тое, што я раблю. А рабіла я ў гэтае лета рамонт. У выніку атрымаўся такі вось куточак Маёй Беларусі непасрэдна ў сваім доме. Такая мазаічная "Пагоня", такія крэслы й такія падушкі ў мяне Дома. Адолела ў рэшце рэшт прыкрасьць і крыўда, што гістарычную беларускую сымболіку імкнуцца максымальна выдаліць з карыстаньня, прыдумваючы недарэчнасьці кшталту "незарэгістраваная сымболіка" ці падобнае. Атрымліваецца, што ЎСЯ сымболіка падлягае рэгістрацыі. Вось напрыклад, вы пагодзіцеся з тым, што выява сардэчка – гэта СЫМБАЛЬ каханьня, любові? І няўжо ж гэта дзесьці зарэгістравана? Я ўпэўнена, што не. Ці "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг – гэта АСАБЛІВА НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЯ СЫМБОЛІКА?” – слушна пытаецца Вольга Абразцова і запрашае з прыхожай перайсьці да пакояў.

(с) Вольга Абразцова Дызайн інтэр''ера. Стыль "Мая Беларусь”. Крэслы

(с) Вольга Абразцова Дызайн інтэр''ера. Стыль "Мая Беларусь”. Мазаіка

Сьвятло ў рэтра-прасторы

“На старым фатаздымку 1980-х – Крыжаўзьвіжанскі сабор у Полацку. Здымаў мой бацька – Цітоў Вадзім Рыгоравіч. Калі прыгледзецца, дык на галоўным купале ўбачым мадэль сонечнай сыстэмы. Гэта была спроба зрабіць з царквы нешта накшталт плянэтарыя... Кожны спазнае сусьвет па-свойму” – рэтрапублікацыя Вадзіма Цітова-малодшага.

(с) Вадзім Цітоў Крыжаўзьвіжанскі сабор у Полацку, 1980-я

Тры сямейныя памяткі ад Алены Лютко.

(с) Алена Лютко Стары сямейны альбом. “Момант вясковага побыту. Тут на здымку мае бабка і дзед”. Вёска Асмолава, Нясьвіскі раён

(с) Алена Лютко Стары сямейны альбом. “Вельмі дарагі для мяне здымак. Бо першы, на якім мая мама”. Вёска Асмолава, Нясьвіскі раён

(с) Алена Лютко Стары сямейны альбом. “Я ў парку Горкага. Тут мне гадоў 5 ці 6. Вох, і даўна ж гэта было!”. Менск, 1980-я

Пільнае вока

Водгук на тэму сьмецьця (выпуск мінулага тыдня) даслаў Вадзім Цітоў з Полацку. Для мяне ён быў нечаканасьцю зь дзьвюх прычынаў. Калі я пісаў камэнтар да сваіх здымкаў, маўляў, да чаго дайшло – сьмецьце ўжо побач храмаў, я меў на ўвазе выключна рэдкія выпадкі чалавечае звыкласьці і ў сэньсе гэта чыніць, і ў сэньсе гэта цярпець. Камэнтар Вадзіма надзвычай сьціслы і надзвычай дакладны. “Гэты здымак зроблены сёлета ў Полацку ля Багаяўленскай царквы. І гэтак – штовясну, калі зьнікае снег...”

Заўважу, што сюжэт быў зьняты менавіта вясной, незалежна ад нашай публікацыі, гэта значыць, мы маем прыклад самастойнага грамадзкага фотаманіторынгу ў асобе Вадзіма Цітова. Ад душы радуюся за нашага сталага аўтара і пераможцу 5 фататыдня.

(с) Вадзім Цітоў Даруй нам, Божа...

Працягам “пільнага жанру” – чарговы здымак зь Нясьвіжу. Наша знаёмая Марыська (гл. рубрыку мінулага тыдня) гэты раз падае сьветла-сыгнал SOS зь мясцовага пэйзажнага парку. “Мяне моцна затурбавалі дзьве рэчы, – піша Марыська. – У парку, які ад 2005 году зьяўляецца Сусьветнай культурнай спадчынай ЮНЭСКА, пабольшала цьвёрдага пакрыцьця, гэта відаць на здымку. Сьцежка на ўваходзе ў Стары парк (галоўны ўваход) сягае блізу чатырох мэтраў ушыркі. Сумняюся, што пашырэньне праездаў адпавядае праекту рэканструкцыі дый наогул стандартам захаваньня помніка сусьветнага значэньня. На другім здымку група дрэваў неяк пагібельна зжоўкла. Хоць ішлі дажджы, было толькі 6 жніўня. Дворнікі, якія дбайна працавалі тут зь мётламі, сказалі, што за паркам глядзіць мясцовы камунгас. Адно, што я не пасьпела сфатаграфаваць, – трактар-Беларус зь вялізным прычэпам. Такім чынам, і гэтую Спадчыну можна лёгка ператварыць у калгас, а слынны эўрапейскі парк – у гэтак званае месца культуры і адпачынку...”, – напісала Марыська. Глядзім яе здымкі.

(с) Марыська Пашырэньне праезду ў Нясьвіскім пэйзажным парку

(с) Марыська Група дрэваў дачасна зжоўкла – чаму?

Вольга Абразцова даслала шыльду, якой пазначаны разьдзел кніжнай крамы сталіцы. Камэнтар Вольгі: “Цікава паглядзець, у якую кампанію запісалі вальнадумства. Здымак атрымаўся ня надта якасны, можа, таму, што давялося пераадолець сваю скаванасць і сфатаграфаваць гэту шыльдачку пад поглядамі трох прадавачак”.

Увага вядучага: эзатэрызм – таемнае, прыхаванае ад іншых, вучэньне для вузкага кола пасьвечаных. Што да вальнадумства, дык тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае гэта як крытычныя ці нэгатыўныя адносіны да пануючага палітычнага ладу. Вольга не называе кнігарню. А цікава было б убачыць напаўненьне шыльдавага паказьніка. Шукайце краму!

(с) Вольга Абразцова Шыльдачка ў адной з цэнтральных менскіх кнігарняў

Яшчэ адзін здымак як ілюстрацыя таго, што ўсё ў рэшце рэшт мае сваю “кампанію”.

(с) Alex Дзьве падзеі, што ўскалыхнулі Беларусь. Падчас кніжнай выставы на цэнтральнай плошчы ў Паставах

Успамінаецца, Алесь, і загаловак на ўлётцы падчас апошняй выбарчай кампаніі: “У Беларусі дзьве бяды – Чарнобыль і Лукашэнка”.

Кася Шумская: “Хачу разьвітацца Так...”

Кася Шумская, нагадаю, атрымала прыз чацьвёртага тыдня за васільковую тэму, за гэтай публікацыяй было шмат наступных, як падалося, больш і больш рэфлексыўных, прыемна паказальных у пляне самаактуалізацыі аўтара. Гэта яна напісала мінулы раз: “Дзякуй, Свабода, за тое, што з кожным здымкам вяртаеш мне Радзіму”. Як вядучы, хачу адзначыць актыўны творчы ўдзел самой Касі ў нашым праекце. Мяркую, пра гэта сьведчаць і сёньняшняе, на разьвітаньне, слова і сэнсоўна дабраныя фотакампазыцыі спн. Шумскай.

“Ня ўсе здымкі, якія Вы бачыце, трапляюць у фармат конкурсу, – піша яна. – Але менавіта Так мне хочацца разьвітацца.

Першы здымак зроблены ня мною, але на ім – Я... 25 сакавіка 2006. Той сакавіцкі дзень, калі са Сьвята Дня Волі мы трапілі ў пекла... Пасьля ўжо былі "суды",чэргі каля разьмеркавальніка на Акрэсьціна, шчасьце й боль сустрэчы нашых вязьняў. Было й вяртаньне ў свой горад, глухі й сьляпы да ўсяго, дзе адчуваеш Сябе вар''ятам-адзіночкай, дзе няма магчымасьці шукаць і знаходзіць аднадумцаў, дзяліцца сваімі пачуцьцямі, спрачацца, а галоўнае, не баяцца. Здавалася, такая пустэча навокал, боль і расчараваньне ўнутры. Я мусіла вырашаць, як жыць: заставацца ў стабільным і цёплым сёньня , ці станавіцца на шлях нетрывалай, але незалежнай будучыні. Зараз... я іду да Свабоды; рабіць гэтыя крокі адной цяжка, але я спрабую...

Сёньня я ўсьміхаюся майму лету, дажджу, які любіць Мяне, таму што я не люблю парасоны (на другім фатаздымку я не пасьпела схавацца ад жнівеньскай навальніцы, затое нечакана атрымаўся такі вось здымак)...

Сёньня я спрабую схапіць у кадр апошнія дні сонечнай пары, калі буслы на разьвітаньне пакідаюць жалобны сьпеў пра Беларусь і надзею на хуткае спатканьне”.

(с) Кася Шумская (публікацыя, здымак з фатахронікі-2006) 25 сакавіка 2006. Жорсткі разгон мірнага шэсьця і зьбіццё яго ўдзельнікаў

(с) Кася Шумская Аўтапартрэт падчас жнівеньскай навальніцы

(с) Кася Шумская Разьвітальная тэма. За колькі дзён да выраю

(с) Кася Шумская Разьвітальная тэма. Да спатканьня, Радзіма!

ЗДЫМАК ТЫДНЯ

Напісанае застанецца! (прыз – радыёпрымач)

Аўтар здымка Данік Нясьвіскі стала жыве ў Нясьвіжы, і ягоная фатаграфія яшчэ не аднойчы пацьвердзіць факт змагарнай гісторыі роднага гораду і краіны. Ён апынуўся ў той час і на тым месцы, маючы пры сабе фатакамэру. Мае віншаваньні.

(с) Данік Нясьвіскі Напісанае застанецца

Дыптых “Ружаны” (прыз – радыёпрымач)

Тэма ня новая. Здымкі Ружанскага палаца зьмяшчаліся неаднаразова. Аўтар Мікола Ілючук сфармуляваў пазыцыю стрымана й ляканічна – у двух удалых ракурсах і двух сказах-подпісах, што надало фотакампазыцыі плякатнасьці з выразным гучаньнем.

(с) Мікола Ільючык Ружаны. Мінулае, што парасло быльнягом. Пружанскі раён

(с) Мікола Ільючык Ружаны. Безь мінулага ня ўбачым будучыні. Пружанскі раён

Дзяцінства ў малацэ (прыз – радыёпрымач)

Адна з кампазыцый сёньняшняй дэбютанткі Зоі Валасевіч. Варта адзначыць усе яе дасланыя сюжэты, зробленыя зь цёплым пачуцьцём і краялюбным густам. Дасьціпная і назва здымка, што таксама трэба ацаніць як частку працы: стан дня, затканы малаком смугі, і рэха далёкага, малочнага дзяцінства за засьняй прымглёнага ельніку на пярэднім пляне. Рэчкі на здымку няма, але ёсьць яе адчуваньне: прастора дыхае жыцьцём і непарушаным адвечным ладам. Зрэшты, фрагмэнты бываюць падманлівымі... Хочацца верыць у цэльную Беларусь!

(с) Зоя Валасевіч Дзяцінства ў малацэ

ЭСЭ АД ПЕРАМОЖЦЫ

Міхал Козел, трынаццаты тыдзень. Тры фатаздымкі “Дарога-SOS у Прыпяцкім нацыянальным парку”

(с) Міхал Козел Дарога-SOS у Прыпяцкім нацыянальным парку(2), 2006-2007

“Здымаць вынікі экалягічных злачынстваў заўсёды балюча”

Падчас маіх здымкаў будаўніцтва дарогі было яшчэ ня скончана. Цяжкагрузы вазілі шчэбень ды адсеў. Трактарыст зь мясцовага “ДЭУ” пазнаў мяне і папрасіў яго сфатаграфаваць. Але калі я падышоў і перапытаў – адмовіўся. Нейкі брутальны, бязглузды інфантылізм. У гэтым сутнасць стаўленьня мясцовых жыхароў ня толькі да сваёй працы, але й да ўсяго жыцьця наогул. Яны робяць тое, што ім гавораць начальнікі, бо ўсё ў гэтым сьвеце належыць начальнікам: і гэты лес, і ўся іхняя Беларусь, у якой яны “гаспадараць”. А мы толькі фатаграфуем гэты жах. Мы толькі фіксуем, як іхнія будаўнікі разбураюць архітэктуру нашай Горадні, як іхнія трактары і ляснікі знішчаюць нашыя Палескія поймавыя дубровы. Як у рэшце рэшт іхнія “амапаўцы” зьбіваюць нашых дзяўчат сярод белага дня, пасярод Менску…

Фатаграфаваць лес заўсёды складана й адначасна цікава. Лес – гэта храм, гэта асобны сьвет, патрапіўшы ў які, трэба зарыентавацца, ўвайсьці ў ягоны рытм, прыстасавацца да ягоных каштоўнасьцяў, адчуць сябе часткаю гэтай сыстэмы. І тады стане ўсё зразумела, даступна і нават лёгка. Сьмерць ня будзе палохаць, над усім запануе бясконцасьць, жыцьцё, перацякаючы з асобіны ў асобіну, будзе зьмяняцца й адначасна заставацца тым самым.

Здымаць вынікі экалягічных злачынстваў заўсёды балюча. Бо адчуваеш бездапаможнасьць. Тое, што страчана, ня вернецца ніколі. Уходанае дрэва нельга ажывіць... Сьпілаваць Палескія поймавыя дубровы цягам некалькіх гадоў досыць лёгка. Аднавіць – немагчыма, бо яны непаўторныя. Больш няма. Сакрэт штучнага вырошчваньня дубоў ва ўмовах пераўвільготненасьці палескай глебы безнадзейна страчаны. Таму гэта – жывы помнік прыроды. Наша нацыянальная прыродная спадчына. Наш гонар і наш сымбаль.

ДЗЕСЯЦЬ ЗДЫМКАЎ ЛЕТА

(с) Уладзімір Урбановіч Залаты ранак

(с) Ганна Сырэль Кветачка лёну

(с) Ева Гілевіч Рамонкавы рай

(с) Уладзімір Ткачэнка Фігура атлета ў гістарычнай сядзібе “Альбярцін”

(с) Тацяна Мірановіч Палёт над возерам

(с) Вадзім Цітоў Перад навальніцай

(с) Уладзімір Скрабатун З вадапою

(с) Вадзім Не затапчы!

(с) Сяргей Пялеса Жыцьцё і памяць

(с) Кася Штырліц Сонца
XS
SM
MD
LG