Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: парушэньні міліцыянтаў выкрываюцца ў судзе


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця выкрыў парушэньні міліцыянтаў у складаньні пратаколаў затрыманьня на сябра “Руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнда. Судовы працэс спынілі, а недакладны пратакол накіравалі ў райаддзел унутраных справаў Маскоўскага раёну Берасьця.

“Міліцыянты прадставілі суду ня той пратакол, які складалі 19 жніўня, – кажа Андрэй Шарэнда, – зьмянілі артыкул абвінавачваньня. У адпаведнасьці зь ім мне пагражала нават крымінальная адказнасьць”.

Паседжаньне суду ў Берасьце працягваецца. На пытаньні судзьдзі Вольгі Сьмірновай адказвае малады актывіст апазыцыі Юрка Бакур.

• Берасьце: суд выявіў недакладнасьці ў міліцэйскім пратаколе на апазыцыянэра, 30.08.2007 • Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG