Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лічба дня: 1 мільён эўра</B>


Радыё Свабода Такую суму складае гадавы бюджэт нідэрляндзкай праграмы "Libertas Support Fund" у справе падтрымкі беларускіх студэнтаў на 2007-2008 навучальны год.

Фонд прадстаўляе фінансавую падтрымку для атрыманьня ступені бакаляўра або магістра ва ўнівэрсытэтах Нідэрляндаў. Навучаньне можа ўключаць як дасьледную дзейнасьць, так і практычную падрыхтоўку.

Праграма разьлічаная на тых беларускіх студэнтаў, якім паводле палітычных матываў праблематычна атрымаць адукацыю на бацькаўшчыне. Сёлета, апрача беларускіх студэнтаў, у праграме змогуць узяць удзел грамадзяне Зімбабвэ.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН кіраўнік праграмаў выдзяленьня фінансавай дапамогі для навучаньня ў Нідэрляндах Даніэл ван Акен, замежныя студэнты могуць быць прынятыя практычна ў любую з галяндзкіх ВНУ, якія вядуць навучаньне на ангельскай мове.

Студэнты атрымліваюць стыпэндыю памерам 900 эўра, ім аплачваецца прадугледжаная законам плата за навучаньне, кошт візы і праезду да месца вучобы.

Паводле Д. ван Акена, летась колькасьць беларусаў, якія жадалі навучацца паводле праграмы, была адносна невялікая. Стыпэндыі былі выдзеленыя 40-50 грамадзянам Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG