Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: міліцыянты спрабуюць затрымаць студэнта-каліноўца


Радыё Свабода Сёньня ў Пінску супрацоўнікі гарадзкога аддзелу міліцыі спрабуюць затрымаць Ігара Салаўя, сябра “Руху “За Свабоду”, студэнта-удзельніка навучальнай праграмы імя Каліноўскага.

Ігар Салавей паведаміў Радыё Свабода, што ў кватэру бацькоў заявіліся двое лейтэнантаў міліцыі і прапанавалі Ігару накіравацца зь імі ў Пінскі ГАУС.

“Гэты выклік яны патлумачылі нібыта неабходнасьцю высьветліць маю ролю ў арганізацыі й правядзеньні вулічнай акцыі 16 жніўня ў Дзень салідарнасьці. У Пінску тады моладзь запаліла сьвечкі на цэнтральнай плошчы. А ў суседнім сквэры разьмясьцілі партрэты зьніклых у Беларусі палітыкаў, – удакладняе Ігар Смалавей.

Юнак даводзіць, што адмовіўся падпарадкавацца міліцыянтам, бо яны не прад’явілі позву з ГАУС, як таго патрабуе закон аб Адміністрацыйных парушэньнях. Пасьля гэтага супрацоўнікі міліцыі зьехалі, папярэдзіўшы, каб юнак заставаўся на месцы.

Ігар Салавей – студэнт унівэрсытэту ў польскім горадзе Катовіца. Навучаецца па спэцыяльнасьці палітоляг-журналіст. У мінулую выбарчую кампанію працаваў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнта Аляксадара Мілінкевіча. У сакавіку 2006 году быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG