Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Грамадзкай працай Леніна многія пагарджаюць і ня надта ўхваляюць”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 20 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Наша ніва” на гэтым тыдні 1907 году пад рубрыкай “Пачтовая скрынка” адказвае Халімону з-пад Бельску: “Аб тым, што ў в. Забалотнай мужыкі стрэляюць адзін у аднаго (Пашко), а ў другой вёсцы з-за таго, што баба (цяжкая) не хацела даць манаполькі пьянюгам, яе прыбілі, і ад гэтаго яна памёрла, — ня друкавалі, бо ад такіх паступкоў ганьба і сорам усім; чэкалі, ці не напішэце аб якіх добрых паступках бельскіх мужыкоў”.

“Красноармейская правда” ў 1927 годзе апавядае пра Ленінскую слабаду ў Лёндане: “Пад працяглыя аплядысмэнты прысутных і па актыўным абмеркаваньні савет раёну Бэспэль Грын у Лёндане пастанавіў 14 галасамі супраць 10 ухваліць прапанову домабудаўнічага камітэту і назваць новую пабудову і зямлю, на якой яна знаходзіцца, імем Леніна. Пасьля быў зачытаны ліст мясцовай кансэрватыўнай асацыяцыі... Кансэрватары даводзяць, што грамадзкай працай Леніна многія пагарджаюць і ня надта ўхваляюць”.

“Советская Белоруссия”, 1947 год. “Сёлета радыёсетка Менску пашыраецца на 2.722 радыёкропкі. Дзясяткі рэпрадуктараў настаўлены ў інтэрнатах рабочых, якія аднаўляюць сталіцу, у калгасах прыгарадных сельсаветаў. Асобныя радыёвузлы пабудаваны на аўтамабільным і трактарным заводах. За апошнія месяцы праведзена 3,5 кілямэтры новых і заменена 25 кілямэтраў старых ліній. Да канца году працоўныя сталіцы атрымаюць яшчэ 1.400 радыёкропак”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG