Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў левых партыяў


Радыё Свабода Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі грамадзкіх актывістаў Юр’я Дарашэнкі, Аляксея Паўлоўскага, Аляксандра Каралёва і Ірыны Качаровай на дзеяньні супрацоўнікаў Магілёўскай дзяржаўнай аўтаінспэкцыі. Абласны суд пакінуў у сіле пастанову Ленінскага суда Магілёва ад 10 красавіка 2007 году, якую намагаліся адмяніць грамадзкія актывісты.

Грамадзкія актывісты вінавацілі міліцыянтаў ў беспадстаўным выкарыстаньні фізычнай сілы. 10 красавіка 2007 году Ленінскі суд Магілёва прызнаў дзеяньні міліцыянтаў правамернымі і законнымі.

16 сьнежня 2006 году група грамадзкіх актывістаў з Магілёва зьбіралася празь Менск дабрацца да Чарнігава на канфэрэнцыю Саюзу левых партыяў Беларусі. За дзесяць кілямэтраў ад Бялынічаў маршрутку, якой ехалі актывісты, спыніў супрацоўнік ДАІ і, спаслаўшыся на несапраўднасьць дакумэнтаў кіроўцы, загадаў яму разам з пасажырамі вярнуцца ў Магілёў. Пры спробе выйсьці ўжо ў Магілёве з маршруткі міліцыянты гвалтам заштурхнулі актывістаў назад у машыну і адвезьлі ў Магілёўскую раённую ўправу міліцыі. Там высьветлілася, што дакумэнты ў кіроўцы ў парадку.

5 красавіка 2007 году ў Ленінскім судзе распачаўся судовы працэс супраць міліцыянтаў. Ён доўжыўся чатыры дні. За гэты час былі дапытаныя дзевяць міліцыянтаў. Падчас судовага разбору выявіліся шматлікія парушэньні ў працэдуры праверак справы пракуратурай і аддзелам уласнай бясьпекі ўправы ўнутраных спраў. Судзьдзя Сьвятлана Бурака аднак не знайшла ў дзеяньнях міліцыянтаў парушэньня заканадаўства.

Грамадзкія актывісты працягнуць дамагацца праўды ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі.

Магілёў: грамадзкія актывісты пазвалі да адказнасьці супрацоўнікаў ДАІ, 05.04.2007 Магілёў: суд адхіліў прэтэнзіі актывістаў да міліцыі, 10.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG