Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “На вачах палітскладу і партыйнай арганізацыі маральна прападае маленькі чалавек”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 17 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Красноармейская правда” ў 1927 годзе апавядае: “У 4 артпалку кожны чырвонаармеец і камандзір ведаюць “Мішку”. Мішка зьяўляецца выхаванцам палка і жыве ў гаскамандзе... Полк вырабіў зь Мішкі такога хулігана, якога наўрад ці адшукаем нават сярод беспрытульных... Час забіць трывогу. Калі Савецкая ўлада разьмяшчае ў часьцях дзясяткі і сотні беспрытульных дзяцей, калі па гэтай лініі маецца шэраг дасягненьняў, у 4 артпалку на вачах палітскладу і партыйнай арганізацыі маральна прападае маленькі чалавек”.

“Звязда”, год 1947. Газэта паведамляе: “Па запрашэнню Ленінградскага аддзялення Саюза совецкіх пісьменнікаў СССР у Ленінград выехала дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў для ўдзелу ў вечарах беларускай літаратуры, якія будуць наладжаны для насельніцтва гераічнага горада Леніна. Праўленне Саюза совецкіх пісьменнікаў БССР зацвердзіла дэлегацыю ў складзе Якуба Коласа (старшыня дэлегацыі), Аркадзя Куляшова, Пятра Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Піліпа Пестрака, Максіма Лужаніна, Міхася Клімковіча, Сцяпана Майхровіча і Паўла Кавалёва. Дэлегацыя прабудзе ў Ленінградзе 6-8 дзён...”

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году да першай гадавіны сьмерці Якуба Коласа друкуе верш “Беларускаму люду”.

Змоўкні ты, сьціхні песьня пакуты. Заварушыся, наш край! Люд беларускі! Рві свае путы! Новую песьню сьпявай!

Дружна, згодна станьма сьцяною, Доля ня прыйдзе сама, Воля ня зойдзе к нам стараною, Збоку дарог ёй няма.

Люд! Праканайся: толькі мы самі — Долі свае кавалі. Годзе-жа досыць панукаці намі, Гнаць з нашай роднай зямлі!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG