Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: ці саступіць улада патрабаваньням прадпрымальнікаў?


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Барысаве мае адбыцца сход прыватных прадпрымальнікаў з удзелам прадстаўнікоў райвыканкаму, падатковай службы, камітэту дзяржкантролю і райспажыўсаюзу. На сходзе прааналізуюць прычыны страйку 12 жніўня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў лідэр грамадзянскай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў.

12 жніўня амаль 200 прыватных гандляроў на рынку Барысаўскага райспажыўсаюзу зачынілі свае павільёны на знак пратэсту супраць канфіскацыі тавару.

Віктар Гарбачоў кажа, што ў сёньняшнім сходзе возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх пяці рынкаў гораду, дзе цяпер працуюць 4,8 тысячы прыватных прадпрымальнікаў.

“Калектыўна намі падрыхтаваны дакумэнт-прагноз разбурэньня гэтага сэктару эканомікі, калі будуць выконвацца патрабаваньні прэзыдэнцкіх указаў № 302 і №760”, – адзначае Віктар Гарбачоў.

У Барысаве на рынках працягваецца збор подпісаў пакупнікоў і гандляроў пад патрабаваньнем “спыніць рэпрэсіі супраць прадпрымальнікаў у выглядзе канфіскацыі тавараў і буйных штрафаў”.

• Прадпрымальнікі рыхтуюцца да акцыяў пратэсту, 14.08.2007 • Сьветлагорск: прадпрымальнікі вырашылі з 1 верасьня пачаць страйк, 10.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG