Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: маладафронтаўца затрымалі за графіці “Спыніць перасьлед МФ!”


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі баранавіцкай міліцыі затрымалі ўначы актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Віктара Парначова.

Уначы ў Баранавічах некалькі чалавек нанесьлі надпісы на будынак гарадзкога суду: “Спыніць перасьлед “Маладога Фронту” і “Спыніць перасьлед дэмакратычнай моладзі!”.

У рукі міліцыі трапіў толькі Віктар Парначоў. Яго трымаюць у дзяжурнай частцы.

Паплечнікі Віктара не выключаюць, што супраць хлопца будзе распачатая крымінальная справа за графіці. Звычайна такія справы кваліфікуюць як пашкоджаньне маёмасьці і злоснае хуліганства.

Да панядзелка Віктара Парначова будуць трымаць пад вартай, а потым будзе прынятае рашэньне аб тым, ці будзе распачата крымінальная справа, а таксама вызначана мера стрыманьня.

Першымі за графіці ў 1998 годзе былі пакараныя Аляксей Шыдлоўскі (18 месяцаў лягеру ўзмоцненага рэжыму) і Вадзім Лабковіч (18 месяцаў з адтэрміноўкай на два гады). Пазьней за палітычныя надпісы да судовай адказнасьці былі прыцягнутыя каля 10 чалавек. У ніводным выпадку абвінаваўцы не кваліфікавалі гэтыя справы як палітычныя графіці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG