Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Шыдлоўскі і Павал Бараноўскі -- за кратамі


Любоў Лунёва, Менск У сераду ўвечары суд Партызанскага раёну Менску асудзіў да арышту двух апазыцыйных актывістаў – Аляксея Шыдлоўскага і Паўла Бараноўскага.

Аляксей Шыдлоўскі, у якога ўчора заканчваўся 15-суткавы тэрмін арышту за нібыта “дробнае хуліганства”, быў перавезены з турмы на Акрэсьціна ў Менску ў суд Партызанскага раёну сталіцы. Там быў зноў арыштаваны на 5 сутак і з той жа фармулёўкай “за дробнае хуліганства”.

Папярэдні арышт адбыўся 25 ліпеня. Тады раніцай павінен быў адбыцца працэс над ім і Паўлам Бараноўскім, але ў суд не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня. Судзьдзя перанесла разгляд справы на 8 жніўня і вызваліла з-пад варты Паўла Бараноўскага і Аляксея Шыдлоўскага. Але днём у кватэру да Шыдлоўскага прыйшлі людзі ў цывільным. Яны спачатку прадставіліся супрацоўнікамі ЖЭСу, а потым папрасілі паехаць зь імі ў міліцыю на размову. У міліцыі на Шыдлоўскага склалі яшчэ адзін пратакол — за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся на лесьвічнай пляцоўцы каля кватэры. Паводле гэтага пратаколу ён і быў асуджаны на 15 сутак. Учорашні арышт адбыўся паводле першага пратаколу.

Што тычыцца Паўла Бараноўскага, дык ён сам учора зьявіўся у Партызанскі суд Менску, дзе і атрымаў трое сутак арышту за нібыта “дробнае хуліганства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG