Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: “Беларусь будзе змушаная зрабіць адэкватныя захады ў адказ”


Радыё Свабода Рашэньне Дзярждэпартамэнту ЗША аб абмежаваньні на ўезд у Злучаныя Штаты беларускіх урадоўцаў нашаму радыё пракамэнтавала начальніца аддзелу прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Беларусі Марыя Ваньшына:

“Камэнтары тут залішнія. Мы неаднаразова заяўлялі пра беспэрспэктыўнасьць і контрапрадуктыўнасьць такіх рашэньняў. Такая палітыка сябе цалкам вычарпала – гэта мінулае стагодзьдзе.

Пасьлядоўнае абмежаваньне кантактаў амэрыканскім бокам у эпоху глябалізацыі не зьяўляецца і ня можа зьяўляцца захадам, які спрыяе дасягненьню паразуменьня і разьвіцьця двухбаковых адносінаў. Нашая краіна па-ранейшаму адкрыта для ўзаемапаважлівага і раўнапраўнага дыялёгу са Злучанымі Штатамі. Аднак ува ўмовах аднабаковых, нематываваных дзеяньняў з боку ЗША Беларусь, натуральна, будзе змушаная зрабіць адэкватныя захады ў адказ”.

• Лідзія Ярмошына: “Гэта наагул нагадвае сталінскія законы” , 07.08.2007 • Новыя абмежаваньні на ўезд у ЗША для беларускіх урадоўцаў, 07.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG