Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Маркаў: "Расея гатова плаціць за інтэграцыю"


Алесь Дашчынскі, Менск Расейскі “Газпром” выказаў намер скараціць з 3 жніўня пастаўкі газу ў Беларусь на 45 працэнтаў -- прапарцыйна з фактычнай аплатай газу беларускім бокам. Паводле расейскага палітоляга, дырэктара расейскага Інстытута палітычных дасьледаваньняў, палітоляг Сяргея Маркава, гэта зьвязана з тым, што бакі не дамовіліся пра аплату газу беларускім бокам.

Маркаў падкрэсьліў: “Апроч таго, няма іншай больш базавай дамоўленасьці, як наагул павінны суадносіцца зьніжкі на энэрганосьбіты, пастаўляныя Расеяй, і якія дзеяньні беларускіх уладаў дапушчальныя ў эканамічнай галіне.

За гэтым стаіць яшчэ больш фундамэнтальная супярэчнасьць: у Беларусі пакуль не прыйшлі да высновы, як павінна разьвівацца інтэграцыя.

З аднаго боку, ёсьць воля народаў Беларусі і Расеі да ўзьяднаньня ў той ці іншай форме. А вось палітыкі шмат спрачаюцца. І, як заўжды на постсавецкай прасторы, выяўляюць вельмі нізкую дамоваздольнасьць.

Расея гатова плаціць за інтэграцыю. А за адсутнасьць інтэграцыі яна плаціць не гатова”.

Паводле Сяргея Маркава, расейскія ўлады сёньня больш гатовы да інтэграцыі, чым беларускія ўлады:

“Вінаваты, канечне, Лукашэнка, які сёньня ў найбольшай ступені перашкаджае інтэграцыі. Вінаваты й расейскія ўлады, што пакуль не змаглі выпрацаваць прыймальнай мадэлі інтэграцыі, якая ўлічвала б пажаданьні беларускага боку.

Расейская грамадзкая думка таксама гатова да інтэграцыі, хаця расчаравана ў яе прыдатнасьці. Беларуская грамадзкая думка скажоная актыўнай антыкрамлёўскай прапагандай, што вядзецца беларускім тэлебачаньнем з каманды Аляксандра Лукашэнкі. І ў гэтым таксама вялікая доля яго віны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG