Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Андрэй Хадановіч


Радыё Свабода

Сёньня госьцем начнога эфіру Свабоды будзе паэт, перакладчык і выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, ці чытаюць яны беларускую паэзію. Спэцыяліст у галіне энэргетыкі Валянцін Мацкевіч пракамэнтуе пачатак новай беларуска-расейскай "газавай вайны", у "Начных досьледах" – пра намер уладаў Менску забараніць гандаль прадуктамі на рынках і рэпартаж з месцаў незаконнага гандлю харчамі на вуліцах. А жыхары Менску скажуць, дзе яны купляюць прадукты: у крамах, на рыгках ці ў гіпермаркетах? У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповяд пра гомельскі фольк-рок гурт "Бан Жвірба", а ў "Начной чытанцы" -- вершы Ігара Бабкова.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд лістоў слухачоў "Свабоды", падарожжа Свабоды ў пасёлак Зьвянячы Талачынскага раёну, "Экспэртыза Свабоды" на тэму: “У чым прычыны новага крызысу ў эканамічных дачыненьнях Беларусі і Расеі?” і запіс онлайн-канфэрэнцыі з паэтам Андрэем Хадановічам.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры Свабоды і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG