Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падвысіла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты


Алесь Дашчынскі, Менск Ад 1 жніўня Беларусь усьлед за Расеяй падвысіла стаўкі экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты. Згодна з адмысловай пастановай ураду стаўкі экспартнай мыты на нафту складаюць за адну тону 223,9 даляраў за тону. А раней яна складала 200,6. На сьветлыя нафтапрадукты – 163,2. На цёмныя – 87,9 даляраў. Гэтыя мыты роўныя расейскім, якія таксама ўводзяцца ад сёньня.

Беларусь павінна ўніфікаваць стаўкі экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты да памеру расейскіх, паводле міжурадавай дамовы ад 12 студзеня 2007 года.

Ад 1 жніўня стаўка спэцмыты на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, вырасла да 65,6 даляраў за тону .

Ад 1 красавіка гэтага года яна складала 45,8 даляраў за тону.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры

• Два мільярды даляраў – за нафту і газ, 31.07.2007 • У Беларусі даражэе нафта, 07.07.2007 • Лукашэнка ўступае ў антырасейскую гульню зь іранскай нафтай?, 25.05.2007 • “Калі б цана на бэнзін была рынкавай, яна была б ніжэйшая”, 15.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG