Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні разбурылі дах камяніцы ў гістарычнай забудове


Сяргей Астраўцоў, Горадня Будаўнікі разбурылі дах на доме N12 па вул.Урыцкага, за які змагаліся маладыя актывісты кампаніі “Уратуем Горадню ад разбурэньня”.

Пашпарт аб’екту сьведчыць, што сьцены маюць захаваць, а разам з рэканструкцыяй стары дом дабудуюць. Выява сьведчыць, што будучы будынак будзе мець выгляд, уласьцівы менавіта гістарычнай забудове цэнтру Горадні. Праект рабіла архітэктурна-рэстаўрацыйнае бюро Станіслава Шайко, якое знаўцы лічаць найлепшым у горадзе.

Паводле гарадзенскага краязнаўцы Ігара Лапехі, дом на вул.Урыцкага, 12 быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагодзьдзя. Ён фармуе дворык у тагачасным стылі. Краязнаўца гаворыць, што будаўнікі павінны пакінуць дзьве фасадныя сьценкі. Гэта станоўчы момант, паколькі на другім баку вул.Урыцкага іншую камяніцу разбурылі нядаўна цалкам.

Сёньня працягваецца рэканструкцыя галоўнай у гістарычнай забудове —пешаходнай вуліцы Савецкай.

Горадня, 30.07.2007. Руйнуецца гістарычны будынак
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG