Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: вуліцу Суворава вырашылі часткова перайменаваць


Радыё Свабода У Берасьці сёньня адкрылі новы мост праз раку Мухавец, які зьвязвае ўсходні і паўднёвы раёны гораду. Улады вырашылі перайменаваць частку вуліцы Суворава, на якой месьціцца пабудаваны мост, у праспэкт Рэспублікі.

У гонар новай назвы ўсталяваны памятны знак, але ўздоўж праспэкту Рэспублікі фактычна няма ніводнай жылой забудовы, бо побач тут знаходзяцца толькі конна-спартыўная школа, вясьлярны канал і будоўля новага рымска-каталіцкага касьцёлу. У той жа час, вуліца Суворава застаецца ў ліку галоўных магістраляў у мікрараёне “Кавалёва”.

Новыя назвы неўзабаве атрымаюць яшчэ каля 200 берасьцейскіх вуліцаў. Справа ў тым, што сёлета да гораду далучаныя адразу 11 навакольных вёсак, таму ўлады вымушаныя займацца перайменаваньнем вуліцаў. Напрыклад, не была задаволеная просьба жыхароў вёскі Плоска аб захаваньні вуліцы Падбусынскай: яе палічылі нямілагучнай і абралі новае імя.

З далучэньнем новых вёсак насельніцтва Берасьця павялічылася і зараз складае 316 тысячаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG