Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў на волі


Радыё Свабода Рэдактарка незалежнай газэты “Магілёўскі час” Ганна Ільіна і кіраўнік гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў прабылі ў міліцыі больш за гадзіну.

Начальнік аддзелу прафіляктыкі і правапарадку міліцыі Юры Кірыловіч намагаўся канфіскаваць у актывістаў картку флэш-памяці іхнага фотаапарата. У міліцыянта не знайшлося законных падставаў для гэтага. Правёўшы з актывістамі прафіляктычную гутарку, ён іх адпусьціў.

Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў Ганна Ільіна і Сяргей Стральцоў

Ганну Ільіну і Сяргея Стральцова затрымалі, калі яны фатаграфавалі бел-чырвона-белы сьцяг, які разгарнулі невядомыя. Ільіну і Стральцова зьвінавацілі ў тым, што яны без дазволу фатаграфавалі міліцыянтаў.

Міліцыянт выконвае загад – згортвае сьцяг Міліцыянт выконвае загад – згортвае сьцяг

Адказнасьць за разгортваньне сьцягу ўзяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя "Малады фронт".

• Магілёў: затрыманыя грамадзкі актывіст і журналістка, 27.07.2007 • Магілёў: у спэцкамэндатуру не пусьцілі журналістку, 02.07.2007 • Магілёў: майка з надпісам як нагода для затрыманьня, 18.09.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG