Мяркуецца, што законапраект у першым чытаньні вынясуць сёлета на восеньскую сэсію Палаты. А канчаткова (другое чытаньне, разгляд у Савеце Рэспублікі й падпісаньне кіраўніком дзяржавы) ён будзе прыняты да верасьня 2008 году.
Яшчэ два гады дэпутаты прапануюць аддаць “на вырашэньне ўсіх арганізацыйных пытаньняў ва ўжываньні новых правілаў”, – паведаміў старшыня камісіі Ўладзімер Здановіч.
Мовазнаўца Зьміцер Саўка з гэтай нагоды сказаў Радыё Свабода:
“Мая пазыцыя ад пачатку была адназначная: ніякія зьмены ў афіцыйны правапіс ня могуць уносіцца ва ўмовах, калі беларуская мова дэ-факта выгнаная з усіх афіцыйных сфэраў ужываньня — акрамя адукацыйнай.
Што да пераносу тэрмінаў. Законапраект у зьместавай частцы абсалютна не падрыхтаваны, супярэчлівы, фрагмэнтарны. Там ёсьць нават плягіят — пазьдзіраныя зь некаторых кніжак цэлыя фрагмэнты. І тое, што ў камісіі ёсьць людзі, дастаткова крытычна настаўленыя да зьместу праекту, якраз, як я думаю, змушае дэпутатаў да больш узважаных дзеяньняў — чым пазьней прыняць гэты праект”.
Пётра Садоўскі: “Рэфармаваць правапіс у закрытым рэжыме немагчыма”, 21.07.2007 Артаграфіі і пунктуацыі нададуць статус закону, 12.07.2007 Палата прадстаўнікоў зоймецца беларускай артаграфіяй, 15.06.007