Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Маёраў стаў выканаўцам абавязкаў кіраўніка “Белтрансгазу”


Радыё Свабода У Менску толькі што завяршыўся пазачарговы сход акцыянэраў таварыства “Белтрансгазу”. На ім выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара канцэрну зацьверджаны Ўладзімер Маёраў, які раней працаваў намесьнікам старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

На сходзе таксама абраны новы склад назіральнай рады канцэрну. У яе ўвайшоў і намесьнік кіраўніка праўленьня “Газпрому” Валеры Голубеў.

Як патлумачылі Радыё Свабода ў прэсавай службе “Белтрансгазу”, згодна са статутам канцэрну, ягонага кіраўніка абірае назіральная рада. Калі яна пагадзіцца з кандыдатурай Уладзімера Маёрава, дык ён стане паўнавартасным генэральным дырэктарам.

Сёньня ж у Менску заплянаваны працяг перамоваў паміж “Газпромам” і “Белтрансгазам”. Беларускі бок па-ранейшаму просіць сваіх расейскіх партнэраў пра адтэрміноўку аплаты за газ – каля 500 мільёнаў даляраў.

Перамовы паміж “Газпромам” і “Белтрансгазам” цягнуцца з сярэдзіны мінулага тыдня. Запазычанасьць Беларусі перад “Газпромам” дасягнула амаль 500 мільёнаў даляраў. Яна ўзьнікла з прычыны таго, што ў першыя паўгоду за кожную тысячу кубамэтраў газу беларускі бок пераводзіў на рахункі “Газпрому” ня 100 даляраў (кошт адной тысячы кубамэтраў), а толькі 55. Расейскі канцэрн пагадзіўся на такую разьліковую форму, але папярэдзіў, што запазычанасьць трэба будзе ліквідаваць не пазьней за 23 ліпеня.

• Беларусь хоча рэструктурызаваць доўг за газ і гатовая плаціць пеню, 24.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG