Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Беларусь гатова заплаціць пеню за адтэрміноўку аплаты за газ


Уладзімер Глод, Менск У Маскве ў офісе “Газпрому” у гэты час працягваюцца перамовы паміж прадстаўнікамі расейскага канцэрну і дэлегацыяй з Беларусі. Расейскі бок ачольвае намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Валеры Голубеў, беларускі – міністар энэргетыкі Аляксандар Азярэц. Гэтую інфармацыю нам паведамілі ў прэсавай службе “Газпрому”.

Паводле аднаго зь непасрэдных удзельнікаў перамоваў, беларускі бок сёньня заявіў, што, калі “Газпром” пагодзіцца на адтэрміноўку аплаты, дык “Беларусь гатовая выплачваць пеню на гэтую суму”.

Беларускі бок, як мы ўжо паведамлялі, просіць адтэрміноўкі аплаты за газ у памеры каля 500 мільёнаў даляраў. Апошні тэрмін пагашэньня запазычанасьці быў прызначаны “Газпромам” на 23 ліпеня.

• “Газпром” і “Белтрансгаз” шукаюць кампрамісу , 24.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG