Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі аўтапрабегу павіншуюць Зьмітра Дашкевіча з днём народзінаў


Любоў Лунёва, Менск 20 ліпеня спаўняецца 26 гадоў лідэру “Маладога фронту” палітвязьню Зьмітру Дашкевічу. Сёньня яго плянуюць павіншаваць ля брамаў шклоўскай калёніі ўдзельнікі аўтапрабегу салідарнасьці з актывістамі незарэгістраванага “Маладога фронту”. Нягледзячы на перашкоды з боку міліцыі і КДБ акцыя салідарнасьці з маладафронтаўцамі працягваецца.

Учора міліцыя затрымала ўдзельнікаў аўтапрабегу. Усе чатыры аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў прабегу, былі спыненыя на Берасьцейскай шашы недалёка ад Менску, а пазьней затрыманыя ў міліцыі Дзяржынску. Нягледзячы на гэта, акцыя салідарнасьці па маршруце Баранавічы – Нясьвіж – Салігорск – Магілёў – Шклоў працягваецца – яе ўдзельнікі перамяшчаюцца іншымі транспартнымі сродкамі.

14 удзельнікаў акцыі паехалі цягніком у Баранавічы, а кіроўцы аўтамабіляў і былы палітвязень Павал Севярынец засталіся ў Дзяржынску.

Супрацоўнікі мясцовай міліцыі на некалькіх машынах сачылі за кожным з удзельнікаў аўтапрабегу ўчора ўвечары. Павал Севярынец здолеў “адарвацца” ад іх, але патрульныя машыны ехалі за прэсавым сакратаром “Маладога фронту” Барысам Гарэцкім і карэспандэнткай Радыё Свабода. У выніку яны былі вымушаныя ехаць на вакзал на міліцэйскай машыне. На станцыі “Койданава”, большасьць людзей каля будынку вакзала былі супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным

Удзельнікі акцыі прыехалі ў Баранавічы цягніком, адтуль, як і плянавалася, яны выехалі ў Салігорск і а 5 гадзіне раніцы яшчэ знаходзіліся там. Да іх далучыліся яшчэ некалькі чалавек.

Актывісты вырашылі, што ў любым выпадку акцыя завершыцца менавіта ў Шклове каля калёніі, дзе адбывае пакараньне лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Удзельнікі аўтапрабегу павіншуюць Зьмітра сыгналамі аўтамабіляў. Яны будуць імкнуцца перадаць хлопцу торт і будуць патрабаваць, каб кіраўніцтва калёніі дазволіла яму спатканьне з бацькамі.

Дзяржынск, 19.07.2007. Картэж аўтамабіляў каля міліцыі Картэж аўтамабіляў каля Дзяржынскай міліцыі. Дзяржынск, 19.07.2007. Затрыманыя аўтамабілі на штрафной стаянцы. Затрыманыя аўтамабілі на штрафной стаянцы. Дзяржынск, 19.07.2007. Міліцыянты аплямбавалі аўтамабілі. Міліцыянты аплямбавалі аўтамабілі.



• Маладафронтаўскі аўтапрабег застаўся без аўтамабіляў, 19.07.2007 • Міліцыя затрымала аўтамабілі ўздельнікаў маладафронтаўскага аўтапрабегу, 19.07.2007 • Віншаваньне Зьмітру Дашкевічу, 13.07.2007 • Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG