Кіраўнік Беларусі рэзка скрытыкаваў былое кіраўніцтва КДБ, ў прыватнасьці за гэтак званае “крышаваньне” камэрцыйных структураў і ўтойваньне інфармацыі аб карупцыі. “Вы займаліся тым, што схавалі факты, якія на ваш узровень выносілі вашы падначаленыя, апэратыўныя супрацоўнікі”, -- заявіў Аляксандр Лукашэнка і патрабаваў ад новага старшыні КДБ “за год вычысьціць камітэт ад тых, хто засядзеўся”.
17-га ліпеня Аляксандр Лукашэнка сваім загадам зьняў з пасады старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.
17-га ліпеня Аляксандр Лукашэнка сваім загадам зьняў з пасады старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.