Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не выходзіць з дамовы аб звычайных узбраеньнях у Эўропе


Радыё Свабода “Беларускія вайскоўцы ня лічаць мэтазгодным рабіць практычныя крокі ў сувязі з абвяшчэньнем Расеяй мараторыю на выкананьне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе”, – заявіў сёньня ў Берасьці начальнік генэральнага штабу ўзброеных сілаў Беларусі генэрал-лейтэнант Сяргей Гурулёў.

"Пазыцыя вайсковага ведамства такая: мы з Расеяй згодныя ў той частцы, што Расея робіць папераджальны крок, але мы ня лічым мэтазгодным прымаць практычныя меры, таму што нельга разбалянсоўваць гэтую дамову, тым больш ствараць сытуацыю, калі яна ня будзе працаваць", – сказаў генэрал Гурулёў.

На яго думку, Расея заняла "чакальную пазыцыю, якая матывавала б іншыя дзяржавы змяніць стаўленьне да Дамовы".

"Мы зьяўляемся ўдзельнікамі дамовы, мы яе ратыфікавалі, і добра разумеем, што дамова патрэбная, хаця ў цяперашнім выглядзе яна цалкам не адпавядае дамове 1990 году", – дадаў кіраўнік генштабу беларускага войска.

"Беларусі няма сэнсу выходзіць з Дамовы аб звычайных узбраеньнях у Эўропе", 16.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG