Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: Фэдэрацыя шахмат просіць заснаваць новую фігуру — “прэзыдэнт”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 18 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Известия Мозырского Совета Рабочих и Солдатских Депутатов и Мозырского Совета Крестьянских Депутатов” у 1917 годзе адзначаюць: “З пачуцьцём асаблівага смутку расейскае грамадзтва бяз розьніцы партый і нацыянальнасьцей павінна было сустрэць вестку аб аднаўленьні ў войсках сьмяротнай кары. Перажытак сярэднявечча, грубейшы з гвалтаў, асуджаны аднолькава і лёгікай розуму і пратэстамі пачуцьця, зноў уціснуты ў жыцьцё. У руках адказных кіраўнікоў не заставалася выбару ў сродках, а кожнае прамаруджваньне ў прыняцьці рашучых мер пагражала яшчэ большымі бедамі”.

“Цяпер пераважная большасць людзей свабодная ад рэлігійных перажыткаў, — заяўляе са старонак “Чырвонай змены” ў 1957 годзе кандыдат гістарычных навук А.Залескі. — Але наша задача заключаецца ў тым, каб дапамагчы нязначнай меншасці рашуча стаць у рады атэістаў. У сувязі з гэтым узнікае рад пытанняў. Ці варта комсамольскім актывістам, камітэтам комсамола, лектарам-атэістам вывучаць такія з’явы ў нашым жыцці, як развіццё атэістычных поглядаў?.. Ці ўсюды аднолькава праходзіць працэс пераадолення рэлігійных перажыткаў?..”

У тыднёвіку “Имя” ў 1997 годзе Сяргей Шапран зважае на тэндэнцыі тыдня: “У сувязі з чарговай перадачай ва Ўпраўленьне справамі прэзыдэнта шэрагу будынкаў, у лік якіх гэтым разам патрапілі гуманітарны ліцэй і Дом літаратара, згадваецца старэнькі жарцік... Беларуская фэдэрацыя шахмат зьвярнулася ў міжнародную фэдэрацыю шахмат з просьбай заснаваць новую фігуру, якая будзе называцца “прэзыдэнт”, паколькі ходзіць, як хоча, і бярэ тое, што жадае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG