Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Процька: “Спачатку яны чысьцяць грамадзтва, а потым чысьцяць іх”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька пракамэнтавала адстаўкі старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі й першага намесьніка старшыні Васіля Дземянцея.

“Адстаўкі кажуць пра тое, што дзяржава шукае выйсьце са становішча, у якім апынулася. А пры гэтым заўсёды ёсьць крайні. У таталітарнай сыстэме немагчыма бяз чыстак спэцорганаў. Быў 1937 год, і пасьля вялікіх рэпрэсіяў пачысьцілі НКВД. Такім чынам, цяпер ня толькі аднавілася былая сыстэма, але вяртаюцца і да былых мэтадаў: спачатку органы чысьцяць грамадзтва ад іншадумцаў, потым чысьцяць іх. Розьніца толькі ў тым, што ў нас цяпер не расстрэльваюць ні апазыцыянэраў, ні тых, хто іх ловіць. Што да барацьбы кланаў, то чысткі заўсёды зьвязаныя зь перамогай адных над іншымі. І заўсёды кіраўніцтва, як Сталін у свой час, ці як цяпер наш прэзыдэнт, даюць магчымасьць камусьці перамагчы. Сёньня перамаглі адны, заўтра зусім іншыя. Інакш гэтая сыстэма ня можа працаваць”.

• А.Волчак: “Жадобін – чалавек Віктара Лукашэнкі”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Сухарэнкі, 17.07.2007 • М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”, 17.07.2007 • П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”, 17.07.2007 • У чым прычына адставак у КДБ?, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007 • Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG