Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб''яднаныя дэмсілы выставяць 110 кандыдатаў у дэпутаты, па адным на акругу


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску адбылося паседжаньне Палітрады аб’яднаных дэмсілаў. На ім зацьверджаны два дакумэнты: пагадненьне аб падрыхтоўцы і ўдзеле ў выбарчай кампаніі і пра абавязкі прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты. Кааліцыя мяркуе выставіць ня больш за 110 кандыдатаў у дэпутаты.

Пагадненьне аб падрыхтоўцы і ўдзеле ў выбарчай кампаніі ўносілася ад імя пяцёх структур: Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Партыі камуністаў Беларускай, БСДП(Грамада) і руху “За свабоду”.

Цяпер усе суб’екты кааліцыі адпаведна са сваім статутам павінны падпісаць гэтае пагадненьне.

Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, суб’екты кааліцыі ўзялі на сябе абавязкі праводзіць супольную падрыхтоўку і правядзеньне выбарчай кампаніі:

“Мы ідзем адной калёнай, маем адзін сьпіс па формуле: адна акруга – адзін кандыдат. Мы маем адзін агульнанацыянальны мэсыдж-пасланьне. І праводзім агульную кампанію. Мы да гэтага імкнёмся – 110 акругаў і 110 кандыдатаў у дэпутаты. І зь іх будзе нейкая колькасьць так званых ударных акругаў, дзе мы будзем змагацца за пераможную кампанію і за мабілізацыю людзей на адстойваньне вынікаў гэтай кампаніі”.

Парлямэнцкія выбары хутчэй за ўсё адбудуцца 12 кастрычніка 2008 г., 25.06.2007 Новая Палітрада вырашыла не пачынаць з рэфэрэндуму, 30.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG