Спадарыня: “Паспрабавала б адназначна. Бо працаваць на сябе нашмат лепш, чым на дзяржаўную сыстэму. Але мне, па-мойму, не дазволіць узрост”.
Карэспандэнтка: “Ці хацелі б вы стаць прадпрымальнікам? Што вам замінае стаць прадпрымальнікам?”
Спадар: “Хацеў бы, канечне. Але знаходжуся на дзяржаўнай службе і ў мяне такой магчымасьці няма”.
Спадарыня: “Не, я не хацела б. Бо ў нашай краіне ня вельмі проста займацца прадпрымальніцтвам. У мяне брат займаўся — цяжка. Не хачу казаць нічога на гэтую тэму”.
Юнак: “Насамрэч, я хацеў бы мець сваю справу, рабіць нешта такое, чаго ня робяць іншыя людзі. Але чытаю газэты, інтэрнэт — і ведаю, што ў нашай краіне стан прадпрымальнікаў усё горшы і горшы”.
Спадарыня: “Каб у нас працаваць прадпрымальнікам? Вы калі-небудзь бачылі, якія яны робяць справаздачы? На 29 аркушаў — плацяць падаткі і на ваду, і на паветра. І гэтак кожны месяц. Я б хацела быць прадпрымальнікам. А чаму б і не? У нас так шмат цікавага. Але з такімі справаздачамі, падаткамі і ўвогуле падыходамі, мне падаецца, тут бессэнсоўна нешта рабіць”.

Юнак: “Я б не хацеў быць прадпрымальнікам, бо я музыкант”.
Юначка: “Так, хацела б. І я займалася б тым, што мне падабаецца найбольш. Але пакуль мала адукацыі, невялікі ўзрост”.
Юнак: “Так, я хачу стаць прадпрымальнікам. Ты сам зарабляеш грошы, сам за сябе адказваеш. Але ў нас гэта не разьвіта. У нас цяжка распачаць уласную справу, бо шмат перашкодаў”.
Спадар: “На сёньня я і зьяўляюся прадпрымальнікам. У нашай краіне гэта ня вельмі лёгкая доля. Але не зважаючы на гэта, калі б перада мной ізноў стаяў выбар, я працаваў бы толькі на сябе. Бо я лічу, што ў гэтай краіне іншым шляхам самарэалізавацца немагчыма”.