Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрылася выстава “Па сьлядах Напалеона Орды”


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні сёньня адкрылася выстава з карцінамі, створанымі падчас міжнароднага пленэру “Па сьлядах Напалеона Орды”. Ён быў арганізаваны пры падтрымцы Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча.

Ад гарадзкой выставачнай залі арганізатарам давялося адмовіцца, паколькі была пастаўленая ўмова: у адкрыцьці не павінна было быць кіраўнікоў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі. У выніку выстава адкрылася ў памяшканьні мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Імпрэза была прымеркавана адначасова да 15-годзьдзя Таварыства польскіх мастакоў, якое наладзіла пленэр. Як зазначыў ягоны кіраўнік Станіслаў Кічко, у таварыства 40 сябраў.

 Горадня, 10.07.2007. Напалеон Орда на карціне гарадзенскага мастака Рышарда Далькевіча Напалеон Орда пэндзля гарадзенскага мастака Рышарда Далькевіча.

 Горадня, 10.07.2007. Кіраўнік абласной арганізацыі Саюзу мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў, мастак з Варшавы Міраслаў Міроньскі, консул Польшчы Марэк Малюхнік. Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Саюзу мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў, мастак з Варшавы Міраслаў Міроньскі, які ўдзельнічаў у пленэры, консул Польшчы Марэк Малюхнік, які займаецца пытаньнямі культуры.

 Горадня, 10.07.2007. Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі ганарыцца, што польскі альбом рэпрадукцыяў Напалеона Орды мае фармат, удвая большы за беларускі альбом.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG