Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатолем Шумчанкам


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя з адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшынём Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам. Чытайце поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Анатоль Шумчанка нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытуту. Займаўся прадпрымальніцтвам. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў.

У інтэрвію "Свабодзе" Анатоль Шумчанка сказаў: “Днямі выйшаў указ прэзыдэнта нумар 302, па якім індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага ўказу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцы жыхарства. І самае галоўнае -- уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна, гэта дае магчымасьць кантрольным органам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора -- цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі ўказ. Гэта мы лічым зьдзекам”.
XS
SM
MD
LG