Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціць нафтаправод у абыход Беларусі


Радыё Свабода Другая чарга Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы можа быць запушчаная ў сьціслыя тэрміны. Пра гэта заявіў журналістам у Прыморску першы віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Іваноў.

У расейскім урадзе ёсьць пляны правесьці ў марскі нафтаналіўны порт Прыморск (Ленінградзкая вобласьць)чыгунку, а таксама пабудаваць у Прыморску завод па звадкаваньні газу.

Расейская кампанія “Транснафта” зацьвердзіла тэхнічны праект будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі на пачатку году. Пра рашэньне разьвіваць Балтыйскую трубаправодную сыстэму па маршруце Ўнеча – Прыморск заявіў прэзыдэнт кампаніі Сямён Вайншток 5 лютага ў праграме “Вести” тэлеканалу “Россия”.

Зь ягоных словаў, гаворка ідзе найперш пра павелічэньне прапускнога аб’ёму партовага тэрміналу на 50 мільёнаў тонаў нафты. Спадар Вайншток заяўляе, што праект “вельмі й вельмі” дарагі, аднак калі б ад суседніх дзяржаваў не было такіх рызыкаў, дык траціць такія вялікія грошы не давялося б.

У 2006 годзе праз Балтыйскую трубаправодную сыстэму было транспартавана больш за 74 мільёны тонаў нафты, празь беларускую тэрыторыю – 78,7 мільёнаў тонаў.

• Нафтавая вайна працягваецца, 06.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG