Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля помніка Купалу ў Менску “Моладзь БНФ” узнагародзіць маладых паэтаў


Любоў Лунёва, Менск Моладзевыя актывісты партыі БНФ падсумавалі вынікі конкурсу на лепшы верш-прысьвячэньне Янку Купалу.

Узнагароджваць каля помніка Янку Купалу будуць пераможцаў конкурсу Ніну Сакаву са Сьвіслачы і Анатоля Немцава зь Менску. Пераможцы атрымаюць дыскі зь фільмамі, перакладзенымі на беларускую мову, а таксама дыскі зь беларускай музыкай.

Такім чынам сёньня ў Менску моладзь вырашыла ўшанаваць памяць народнага паэта.

9 ліпеня на ўправе партыі БНФ будуць раздаваць паштоўкі, прысьвечаныя Янку Купалу, і дыск – складанку сьпеваў беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы.

Два сьвяткаваньні юбілею Янкі Купалы ў Вязынцы 07.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG