“Калі спадар Забалоцец падышоў да людзей сталага ўзросту з Украіны, падобна, прыхільнікаў левых поглядаў, то моладзь пачала патрабаваць ад яго, каб ён даў тлумачэньне свайму выступу падчас паседжаньня. На сэсіі ён выступіў і казаў, што ў нас няма праблемаў з дэмакратыяй, што ў нас праходзяць дэмакратычныя выбары, што ў нас няма палітвязьняў. Моладзь запатрабавала тлумачэньняў. І ён спачатку пачаў нешта гаварыць, а потым проста зьбег з гэтага пікету”.
Анатоль Лябедзька – пра ўдзел апазыцыйнай і афіцыйнай дэлегацыяў Беларусі ў паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Кіеве.